Volny Belarus

@volny_bel · active

Subscribers 1.7K tracking since 13 Nov
Reach per post (ERR) 132.4%2.2K avg views
Posting 13.4/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 0.0

Беларусь ператвараюць у ваенны плацдарм Расіі BELPOL, Аб’яднанне чыгуначнікаў Беларусі, разам з вайсковымі,прадставілі ў Варшаве даклад пра мілітарызацыю Беларусі. Паводле расследавання, у краіне разгортваецца новая сістэма абароненай ваеннай сувязі.Яе інфраструктура, выкарыстоўвацца ў інтарэсах расійскіх узброеных сіл. Спецыяльнае абсталяванне ўсталёўваюць на вышках мабільнага аператара МТС, які на 49% належыць расійскаму капіталу, а на 51% — беларускай дзяржаве. Радыёрэлейныя лініі і спецыяльнае абсталяванне размяшчаюцца, у тым ліку,на аб’ектах мабільнай сувязі.Адзін з апісаных напрамкаў праходзіць уздоўж трасы М-10 ад Гомеля да Брэста. Для ваенных перавозак выкарыстоўваецца беларуская чыгунка.Непакояць сістэмы рэтрансляцыі для расійскіх баявых беспілотнікаў. Такая інфраструктура можа ўзмацняць магчымасці Расіі выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі ў ваенных мэтах, што стварае дадатковыя рызыкі для Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі і бяспекі ўсяго рэгіёна. Беларусь ўсё глыбей працуе на ваенныя патрэбы Расіі.

Views over time

02K4K14 Oct 22:0413 Nov 15:434K14 Oct 22:04: 0 views13 Nov 15:43: 3,970 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
14 Oct 2026, 22:040
13 Nov 2026, 15:434K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)