Усе міграцыйныя пытанні трэба вырашаць з дзяржаўнымі органамі той краіны, у якой вы жывяце. Калі вы жывяце ва Украіне, то менавіта ўкраінскія дзяржаўныя органы прымаюць рашэнні па вашай легалізацыі, афармленні пасведкі на часовае ці пастаяннае пражыванне, статусе ўцекача і іншых міграцыйных пытаннях. Ва Украіне гэта: 🔹 Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны (ДМС) — асноўны дзяржаўны орган па пытаннях міграцыі і дакументавання замежнікаў. 🔗 Афіцыйны сайт: https://dmsu.gov.ua/ 🔗 Афармленне пасведкі на часовае пражыванне: https://dmsu.gov.ua/poslugi/dokumentuvannya-inozemcziv/tymchasove-prozhivannya.html 🔗 Статус уцекача або дадатковая абарона: https://dmsu.gov.ua/ — раздзел паслуг для замежнікаў. 🔹 Цэнтры прадастаўлення адміністрацыйных паслуг (ЦНАП) — у тых выпадках, калі яны маюць паўнамоцтвы і тэхнічную магчымасць прымаць адпаведныя дакументы. 🔹 Дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя разглядаць канкрэтнае пытанне, — у залежнасці ад падставы для легалізацыі. Валанцёрскія арганізацыі, грамадскія аб'яднанні, юрысты і праваабаронцы могуць кансультаваць, дапамагаць рыхтаваць дакументы і суправаджаць чалавека. Але яны не замяняюць дзяржаўныя органы і не прымаюць рашэнняў замест ДМС. Ні адна грамадская арганізацыя не можа гарантаваць атрыманне пасведкі толькі таму, што чалавек стаў яе валанцёрам. Рашэнне прымаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Украіны і канкрэтнымі абставінамі заяўніка. Таму перш чым звяртацца к камусьці па пытанню легалізацыі, праверце інфармацыю ў дзяржаўных органах. Ваш міграцыйны статус — гэта пытанне вашых законных адносін з дзяржавай, у якой вы жывяце. Пачынайце з афіцыйных крыніц.