Грамадская спілка «Беларуская супольнасць Украіны» накіравала ў Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны заўвагі да праекта закона, апублікаванага 24 верасня 2026 года. Мы падтрымліваем канцэпцыю законапраекта, але прапануем дапрацаваць яго ў частцы: 🔹 легалізацыі знаходжання беларусаў, якія не могуць абмяняць пашпарты; 🔹 атрымання часовага і пастаяннага відаў на жыхарства; 🔹 абароны правоў дзяцей і сем’яў грамадзян Украіны; 🔹 захавання прававых гарантый пасля спынення ваеннага становішча. Для многіх беларусаў атрыманне новага пашпарта ў Беларусі немагчымае або небяспечнае. Таму неабходныя справядлівыя працэдуры, якія дазволяць абараніць правы людзей, што звязалі сваё жыццё з Украінай. Дзякуем Яўгенію Гушчанкову, члену Рады адвакатаў Львоўскай вобласці, і ўсім юрыстам, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы прапаноў. Мы працягнем працаваць над заканадаўчымі рашэннямі, якія забяспечаць беларусам прававую пэўнасць ва Украіне.