Наконец-то нам завидуют!
⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим. Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT
Наконец-то нам завидуют!
Сем’і дзяцей з інваліднасцю звярнуліся да Лукашэнкі каб замяніць Указ У Беларусі сем’і,якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, запісалі калектыўны зварот да Лукашэнкі. Бацькі просяць змяніць указ, які ўскладніў збор сродкаў на лячэнне і рэабілітацыю. За сухімі фармулёўкамі — дзіцячы боль, трывога бацькоў і страх страціць час, які можа быць вырашальным. Для асаблівых дзяцей рэабілітацыя — не раскоша, а штодзённая неабходнасць, ад якой залежаць іх развіццё і якасць жыцця. Але цяпер сродкі з дабрачынных збораў нельга выкарыстоўваць для аплаты паслуг спецыялістаў. А без гэтых заняткаў многія дзеці рызыкуюць страціць тое,чаго дасягнулі цяжкай працай. «Мы не просім сродкаў у дзяржавы.Мы просім даць нам магчымасць выкарыстоўваць народныя ахвяраванні на лячэнне і рэабілітацыю»,—звяртаюцца бацькі. Калі сем’і вымушаныя прасіць дапамогі ва ўсіх неабыякавых,каб даць сваім дзецям шанец на паўнавартаснае жыццё, ці пачуюць іх улады? Бо за кожным такім зваротам—дзіця, якому нельга сказаць: пачакай, дапамога будзе пазней.
Нейкія «Чорныя русы» ўзялі на сябе адказнасць за інцыдэнт на мяжы Латвіі У ноч з 5 на 6 кастрычніка ўзброеныя людзі ў масках з беларускага боку суправаджалі групу з 20 мігрантаў. Яны пагражалі латвійскім вайскоўцам, праніклі на тэрыторыю Латвіі і пашкодзілі памежную інфраструктуру. Паводле паведамленняў, невядомыя скралі камеры відэаназірання і пашкодзілі электрашчыт, пасля чаго вярнуліся ў Беларусь. Прадстаўнік групоўкі заявіў, што гэта была толькі праверка латвійскай мяжы, і прыгразіў новымі інцыдэнтамі. Лукашэнка назваў здарэнне інсцэніроўкай латвійскага боку. Латвійскія спецслужбы расследуюць справу, а эксперты не выключаюць датычнасці расійскіх і беларускіх спецслужбаў.

🔥 У Растоўскай вобласці гарыць завод «Аксайкардандэталь» Папярэдне, пажар узнік на тэрыторыі завода ў горадзе Аксаі Растоўскай вобласці Расіі. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці карданных валаў, шарніраў і запчастак для сельскагаспадарчай і вайсковай спецыяльнай тэхнікі. Таксама завод выпускае жняяркі для камбайнаў і іншыя камплектуючыя для сельгасмашын.
У Трампа нету нужны в дизеле😡
Расія разглядае сцэнары прамой вайны з Еўропай да 2045 года Паводле звестак Службы знешняй разведкі, Масква распрацоўвае сцэнары супрацьстаяння з Еўропай, у тым ліку Польшчай і краінамі Балтыі. У Еўропе дзейнічаюць амаль 400 супрацоўнікаў расійскіх спецслужбаў, якія шукаюць спосабы праверыць адзінства і рашучасць NATO. Адзін са сцэнарыяў — справакаваць рэгіянальны крызіс, каб выявіць слабасці Альянсу без поўнамаштабнага ваеннага сутыкнення. Пры гэтым 59% апытаных расіян падтрымліваюць узмацненне агрэсіўных дзеянняў у выпадку правалу перамоваў. Масква рыхтуецца да доўгатэрміновага супрацьстаяння, а расійская пагроза для Еўропы і не абмяжоўваецца магчымасцю прамога ваеннага нападу.
Па загаду фсб рф знішчаюць беларускі народ. Каб зламаць планы русакоў, беларусам трэба зрабіць усё, каб толькі захаваць сваю беларускую нацыю.

🔥🔥🔥У Пензенскай вобласці Расіі выбухнуў падземны газаправод «Сярэдняя Азія — Цэнтр». Пасля выбуху слуп полымя падняўся на вышыню да 70 метраў. Газаправод з'яўляецца часткай буйной газатранспартнай сістэмы, якая злучае Расію з краінамі Цэнтральнай Азіі. Прычыны выбуху і маштаб пашкоджанняў удакладняюцца.
Рэакцыі выпадковых амерыканскіх грамадзян на вуліцы, калі іх запыталі пра Трампа 😄
Я в шоке 😂



+3
Там, дзе патрэбная дапамога, — там і мы. З самага ранку сябры беларуска-ўкраінскага валанцёрскага цэнтра «Сустрэча» дапамагаюць жыхарам Дарніцкага раёна Кіева, якія пацярпелі ў выніку варожай расейскай атакі. Нягледзячы на холад, стомленасць і цяжар перажытага, беларускія валанцёры працягваюць рабіць тое, што ўмеюць найлепш, — быць побач і працягваць руку дапамогі тым, каму яна цяпер так неабходная. ☕️ Беларускі мабільны пункт дапамогі працуе, каб кожны, хто апынуўся ў цяжкай сітуацыі, мог сагрэцца гарачай кавай ці гарбатай, падсілкавацца ды атрымаць хоць крыху цяпла і клопату ў гэты няпросты час. 🤍 Мы там, дзе патрэбная дапамога. Бо не бывае чужога гора, а салідарнасць не ведае межаў. Нават калі мы не можам спыніць боль, мы можам падзяліць яго з тымі, каму цяпер цяжэй за ўсё. Можам падтрымаць, сагрэць і нагадаць, што побач заўсёды знойдуцца людзі, якім неабыякава. Дзякуй кожнаму, хто далучаецца, дапамагае і аддае час, сілы і сэрца дзеля іншых.❤️
Пазнаёміўся і даў інтэрв’ю незалежнаму журналісту Скоту Дугласу Джэйкабсену (Scott Douglas Jacobsen), які супрацоўнічае з шэрагам міжнародных медыя. Падчас размовы расказаў пра дзейнасць Беларускай супольнасці ва Украіне, становішча беларусаў, якія знайшлі прытулак ва Украіне, і праблемы, з якімі яны сутыкаюцца. Таксама закранулі тэму беларускіх добраахвотнікаў, якія разам з украінцамі змагаюцца за свабоду і незалежнасць Украіны, а таксама нашу працу па захаванні гістарычнай памяці і ўшанаванні герояў. Для мяне важна, каб голас беларусаў, якія падтрымліваюць Украіну, быў пачуты ў міжнароднай медыяпрасторы. Мы павінны расказваць свету пра нашу супольнасць, нашую барацьбу і салідарнасць беларускага і ўкраінскага народаў. Дзякуй за цікавасць да Беларусі і беларусаў ва Украіне! Вільна Білорусь
А что случилось? Силы Обороны Украины выводят из строя логистические объекты в районе российско-беларусской границы По железной дорогое из нашей страны в РФ везут топливо, материалы и комплектующие для систем вооружений. Логичным шагом со стороны СОУ будет препятствование таким логистическим операциям. На данный момент блокируется "южный маршрут", остаются центральный и северный. Надолго ли?
❗️46 краін і ЕС асудзілі Беларусь за ваенную падтрымку Расіі ў ААН Еўрапейскі саюз і 46 дзяржаў выступілі з сумеснай заявай на дэбатах Першага камітэта Генеральнай Асамблеі ААН, асудзіўшы працяг ваеннай падтрымкі Расіі з боку Беларусі. Сярод саюзнікаў Крамля ў дакуменце таксама названыя Іран і Паўночная Карэя. Падпісанты асудзілі расійскія ўдары па ўкраінскіх гарадах і энергетычнай інфраструктуры, якія прыводзяць да гібелі мірных жыхароў і пагаршаюць энергетычную бяспеку напярэдадні зімы. Яны заклікалі Маскву да поўнага і безумоўнага спынення агню, а таксама вываду ўсіх расійскіх войскаў і ваеннай тэхнікі з міжнародна прызнанай тэрыторыі Украіны. Тым часам прадстаўнікі Мінска на міжнародных пляцоўках працягваюць ускладаць адказнасць за вайну на Захад і Украіну. Аднак факты ўдзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі застаюцца: у 2022 годзе тэрыторыя краіны выкарыстоўвалася для нападу на Украіну, а беларускія прадпрыемствы працягваюць супрацоўнічаць з расійскім ваенна-прамысловым комплексам.
Для мільйонів українців ніч давно перестала бути просто часом для сну. Під час чергових обстрілів родини залишають свої домівки й спускаються в укриття. Батьки роблять усе можливе, щоб навіть у метро діти могли відпочити. Вони приносять розкладні ліжка, спальні мішки, термокилимки, теплий одяг та інші необхідні речі, облаштовуючи для дітей місце, де можна заснути й почуватися бодай трохи спокійніше. Від гучних вибухів і тривалого стресу страждають і домашні тварини. У них можуть виникати сильна тривога, панічні реакції та проблеми зі здоров’ям. Підтримайте збір «Захист неба». Кожен внесок допомагає убезпечити українців від російських атак.
Ад улюбёнай у народзе фуд-блогеркі-мільённіцы з Салігорска да прапагандысткі. І такое бывае🤷♂
У апошнія дні Instagram запаўняе рэклама з прапановамі беларусам завербавацца на вайну. Вось яшчэ адзін прыклад такой вербавальнай кампаніі.
Блэкаўт у Растове⚡️🕹😉
З вечара 12 кастрычніка да раніцы 13 кастрычніка ў бок Маскоўскага рэгіёна ляцелі 417 беспілотнікаў. Паводле паведамлення мэра Масквы Сяргея Сабяніна, большасць БПЛА была нейтралізаваная на далёкіх подступах да сталіцы. Яшчэ 65 беспілотнікаў знішчылі на падлёце да Масквы. Цікава і тое , што пад час апошніх атак быў знішчаны самы моцны расейскі супер кампутар.
Отличный наводчик👍😂