Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.8%2.2K avg views
Posting 12.7/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 0.0
repost from ВЦ «Сустрэча»

Там, дзе патрэбная дапамога, — там і мы. З самага ранку сябры беларуска-ўкраінскага валанцёрскага цэнтра «Сустрэча» дапамагаюць жыхарам Дарніцкага раёна Кіева, якія пацярпелі ў выніку варожай расейскай атакі. Нягледзячы на холад, стомленасць і цяжар перажытага, беларускія валанцёры працягваюць рабіць тое, што ўмеюць найлепш, — быць побач і працягваць руку дапамогі тым, каму яна цяпер так неабходная. ☕️ Беларускі мабільны пункт дапамогі працуе, каб кожны, хто апынуўся ў цяжкай сітуацыі, мог сагрэцца гарачай кавай ці гарбатай, падсілкавацца ды атрымаць хоць крыху цяпла і клопату ў гэты няпросты час. 🤍 Мы там, дзе патрэбная дапамога. Бо не бывае чужога гора, а салідарнасць не ведае межаў. Нават калі мы не можам спыніць боль, мы можам падзяліць яго з тымі, каму цяпер цяжэй за ўсё. Можам падтрымаць, сагрэць і нагадаць, што побач заўсёды знойдуцца людзі, якім неабыякава. Дзякуй кожнаму, хто далучаецца, дапамагае і аддае час, сілы і сэрца дзеля іншых.❤️

Views over time

01K2K13 Oct 12:0513 Nov 15:432.1K13 Oct 12:05: 0 views13 Nov 15:43: 2,120 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
13 Oct 2026, 12:050
13 Nov 2026, 15:432.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.