⚡️Рашысты знішчылі пад’езд шматкватэрнага жылога дома ў Харкаве Увечары 12 кастрычніка расійскія ўдарныя беспілотнікі атакавалі Халоднагорскі раён Харкава. Адзін з удараў часткова разбурыў пяціпавярховы жылы дом — абрынуўся цэлы пад’езд. Пад заваламі застаюцца людзі, на месцы ўдару пачаўся пажар. Паводле апошніх звестак мэра горада Ігара Церахава, пацярпелі восем чалавек. Колькасць параненых можа павялічыцца. Сярод пацярпелых — 19-гадовы хлопец, які атрымаў цяжкія апёкі і знаходзіцца ў цяжкім стане. Выратавальнікі працягваюць пошук людзей пад заваламі.
Volny Belarus
⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим. Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT
-
-
repost
Сёння кіраўнік БФ «Вільна Білорусь» сустрэўся з галоўным рабінам Украіны Мошэ Рэувэнам Асманам у Цэнтральнай сінагозе Кіева — сінагозе Бродскага. Абмеркавалі гісторыю і культуру нашых народаў, захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама тое, што аб’ядноўвае беларусаў і габрэяў. Распавёў пра дзейнасць БФ «Вільна Білорусь» і Грамадскай суполкі «Беларуская супольнасць Украіны», нашу працу па захаванні беларускай спадчыны і ўшанаванні памяці герояў, а таксама пра праблемы беларусаў ва Украіне. Падчас сустрэчы перадаў рабіну нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг Беларусі. Асабліва ўдзячны за падтрымку і благаслаўленне нашай дзейнасці. Перакананы, што ўзаемная павага, салідарнасць і супрацоўніцтва дапамагаюць захоўваць спадчыну нашых народаў і будаваць агульную будучыню. Дзякуй за цёплы прыём і шчырую размову! Жыве Беларусь! Слава Украіне!
-
repost
У мінскім манастыры ўслаўлялі Суворава — ката паўстання за свабоду Беларусі У Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску манахі выканалі песню «Генералиссимус Суворов» з рэпертуару расійскага Z-выканаўцы Алега Газманава. Пакуль Украіна змагаецца супраць расійскай агрэсіі, у беларускім манастыры праслаўляюць вайсковага злодзея. Менавіта Сувораў адыграў адну з ключавых роляў у жорсткім падаўленні паўстання Тадэвуша Касцюшкі ў 1794 годзе — барацьбы за свабоду і незалежнасць Рэчы Паспалітай. За разгром паўстання Кацярына II узнагародзіла яго Кобрынам і тысячамі прыгонных сялян. Асабліва абуральна, што яго праслаўленне адбываецца ў рэлігійнай праваслаўнай установе, якая павінна прапаведаваць міласэрнасць,а не рамантызаваць імперскія заваёвы. У 2024 годзе прадстаўніца іншага праваслаўнага манастыра таксама выступала на «Сувораўскіх чытаннях» у Кобрыне. Калі царква ўзвялічвае тых, хто душыў незалежныя народы, яна становіцца не голасам сумлення, а інструментам імперскай прапаганды.
-
НАТО гатовае знішчыць расійскую ваенную машыну ў выпадку нападу НАТА распрацавала стратэгію адказу на магчымую агрэсію Расіі супраць краін Альянсу, паведаміў вярхоўны галоўнакамандуючы аб’яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе генерал Алексус Грынкевіч на форуме па бяспецы ў Варшаве. Альянс гатовы даць адпор агрэсару ўжо сёння, а напад на любую краіну НАТА павінен стаць бессэнсоўным. Плануецца задзейнічаць беспілотнікі і наземныя робаты для стрымлівання наступальных сіл. Адначасова дальнабойныя ракеты маглі б паражаць расійскія камандныя пункты і сістэмы супрацьпаветранай абароны ў Калінінградскай вобласці, раёне Санкт-Пецярбурга і на тэрыторыі Беларусі. Авіяцыя НАТА наносіла б удары па падмацаваннях праціўніка і іншых ваенных аб’ектах у ягоным тыле. Грынкевіч падкрэсліў, што ў выпадку працягу наступу Альянс будзе знішчаць усю ваенную інфраструктуру, якая забяспечвае, падтрымлівае і каардынуе агрэсію. Выкарыстанне Беларусі для нападу можа зрабіць яе ваенныя аб’екты часткай патэнцыйных удараў у адказ.
-
У беларускіх вёсках масава закрываюць крамы Жыхары немаленькай вёскі ў Чэрвеньскім раёне б’юць трывогу: закрываецца адзіная крама, якая была не толькі месцам, дзе можна купіць прадукты, але і пунктам сустрэчы мясцовых жыхароў. Людзі таксама скардзяцца на надзвычай высокія нацэнкі на прадукты ў аўтакрамах, якія застаюцца ледзь не адзінай альтэрнатывай. Для вяскоўцаў, асабліва пажылых людзей, закрыццё крамы азначае не проста нязручнасць, а новую праблему з доступам да самых неабходных тавараў. Беларуская вёска застаецца сам-насам са сваімі праблемамі: крамы знікаюць, цэны растуць, а выбар становіцца ўсё меншым.
-

Удар па дата-цэнтрах «Яндэкса» і крушэнне рашыстскіх ботаферм У выніку ўдару Сіл абароны Украіны па дата-цэнтрах «Яндэкса» ў сетцы рэзка знізілася актыўнасць пракрамлёўскіх ботаў. Паводле ваеннага аналітыка Ярослава Вольскага, онлайн-падтрымка ультраправай германскай партыі AfD абвалілася на 56%. Таксама зніклі тысячы акаўнтаў, якія разпальвалі варожасць паміж палякамі і ўкраінцамі ды атакавалі рух MAGA ў ЗША. Амерыканская актывістка Лора Лумер заклікала падзякаваць Украіне за аслабленне расійскага ўплыву на амерыканскія выбары. Ліквідацыя фізічнай інфраструктуры выкрыла залежнасць гібрыднай вайны рф ад канкрэтных серверных магутнасцей. А знішчэнне цэнтраў апрацоўкі даных эфектыўна разбурае расійскую сістэму дэзінфармацыі, пазбаўляючы крэмль галоўнага рычага ўплыву на Захад.
-
edited Беларускі скарб з мінулага 😂
-
edited Армузскі праліў і сапраўдная цана вайны, наступствы якой адчувае ўвесь свет. Сотні танкераў з нафтай затрымаліся ў Армузскім праліве — адным з найважнейшых маршрутаў сусветных паставак нафты і нафтапрадуктаў. Гэта не карцінка, створаная штучным інтэлектам, а рэальнасць, якая паказвае маштаб праблемы. Вайна ЗША супраць Ірана, распачатая адміністрацыяй Дональда Трампа, прывяла да сур'ёзных рызык для суднаходства і сусветных паставак энерганосьбітаў. Калі рух праз праліў абмяжоўваецца, наступствы могуць адчуваць краіны па ўсім свеце: ад росту коштаў на нафту і дызельнага паліва да падаражання транспарту, прадуктаў і іншых тавараў. Перш чым Трампу было распачынаць ваенную аперацыю, трэба было ацэньваць не толькі яе ваенныя мэты, але і магчымыя эканамічныя наступствы. І на гэтым фоне абвінавачванні Трампа ў адрас Уладзіміра Зяленскага ў праблемах з дызельным палівам выглядаюць асабліва супярэчліва. Гэта не проста танкеры, гэта паліўная вайна якая ператварылася ў праблему для ўсёй сусветнай эканомікі.
-
https://youtu.be/Oe_X53SGGwI?is=eJEW6uH35CYSrLzG
-
ЕС пашырае санкцыі менавіта супраць фізічных асобаў, звязаных з расійскім ваенна-прамысловым комплексам (ВПК) Міністры замежных спраў краін ЕС узгаднілі новы пакет санкцый, які прадугледжвае абмежаванні ў дачыненні да 1600 асобаў, звязаных з расійскім ваенна-прамысловым комплексам. Пра гэта паведаміла кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас. Больш за палову фігурантаў, паводле яе слоў, звязаныя з вытворчым ланцужком балістычных ракет. Мэта санкцый — ускладніць і зрабіць даражэйшай вытворчасць расійскай зброі, якой атакуюць Украіну. Абмежаванні таксама закранулі асобаў, абраных у Дзярждуму Расіі ад акупаваных тэрыторый Украіны.
-
Беларусь и Белоруссия Два названия могут сосуществовать? Есть предложение, назвать Белоруссией оккупированные РФ беларусские земли.
-
repost ❌ Президент України Володимир Зеленський увів у дію нові рішення РНБО про застосування санкцій проти рф. Під обмеження потрапили 70 ключових фахівців ОПК рф, які виготовляють ракети «Іскандер-М» і «Циркон», 55 фізосіб та криптобірж за обхід фінансових санкцій, а також колаборанти та компанії на ТОТ. ❗️Санкції мають на меті забезпечити персональну відповідальність кожного, хто створює зброю для ударів по Україні, та перекрити канали фінансування війни. 🇺🇦 Центр протидії дезінформації
-
Уладзімір Зеленскі ўвёў санкцыі супраць беларускай крыптаплатформы White Bird Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі падпісаў указ аб увядзенні санкцый тэрмінам на 10 гадоў супраць беларускай крыптаплатформы White Bird і яе кіраўніка Максіма Шабанава. Абмежаванні прадугледжваюць блакаванне сайта, забарону на аказанне электронных паслуг ды іншыя меры. Нагадаем, што ў ліпені гэтага года White Bird ужо трапіла пад санкцыі Еўрасаюза. Акрамя таго, новы ўказ Зеленскага закрануў шэраг расійскіх кампаній з крыптасферы (у тым ліку звязаных з сеткай «А7»), а таксама фірмы з Кыргызстана, Таіланда і іншых краін.
-

⚠️ Осторожно: вербовка в Instagram Беларуси В беларуском сегменте Instagram фиксируются случаи вербовки местных жителей для «обороны» Москвы. В качестве приманки обещают космические по меркам регионов деньги — 7200 BYN в месяц. Но подобные объявления — это опасная ловушка и прямое вовлечение в боевые действия с высочайшими рисками. Берегите себя и предупредите близких.
-
Беларусь далей ператвараюць у вайсковы палігон Крамля У Беларусі пачаліся вучэнні АДКБ «Непарушнае братэрства-2026» і «Бар’ер-2026», у якіх бяруць удзел больш за 1500 вайскоўцаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана. Манёўры працягнуцца да 16 кастрычніка. Удзельнікі будуць адпрацоўваць так званую міратворчую аперацыю, а таксама дзеянні падраздзяленняў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны. Разам з медыкамі яны будуць трэніравацца ліквідаваць біялагічныя пагрозы. Для вучэнняў задзейнічалі больш за 300 адзінак тэхнікі і каля 80 беспілотнікаў. Пад прыкрыццём міратворчай рыторыкі Крэмль працягвае ўмацоўваць ваеннае супрацоўніцтва з саюзнікамі, а тэрыторыя Беларусі застаецца пляцоўкай для манеўраў расійскага ваеннага блоку. Пра якое міралюбства можна гаварыць, калі вайсковая машына Крамля працягвае набіраць абароты, карыстаючыся землёй Беларусі ?
-
+6
Как реагируют сегодня на Трампа-Краснова американцы ⚡️⚡️⚡️
-
-
edited УКРАІНА ГАТОВА ДА ЭНЕРГЕТЫЧНАГА ПЕРАМІР’Я І ВЫБАРАЎ ПАСЛЯ 60 ДЗЁН ЦІШЫНІ Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна гатовая далучыцца да энергетычнага перамір’я, калі Расія сапраўды спыніць удары па энергетычнай інфраструктуры. Паводле яго слоў,калі Дональд Трамп узгадніў гэта з Пуціным, Вашынгтон павінен паведаміць, калі пачнецца спыненне агню. Украінскія вайскоўцы атрымалі адпаведныя загады і чакаюць падрабязнасцяў дамоўленасцяў ЗША з Расіяй. Зяленскі таксама заявіў пра гатоўнасць правесці выбары, калі Пуцін пагодзіцца на 60-дзённае перамір’е. Аднак галоўнае цяпер — не заявы, а рэальныя дзеянні.Пакуль няма пацверджанняў выканання дамоўленасцяў, казаць пра ўстойлівае спыненне агню заўчасна. Расія пакуль не пагадзілася на энергетычнае перамір’е, абвешчанае Трампам. Першапачаткова гаворка ідзе пра спыненне ўзаемных удараў па нафтаперапрацоўчых заводах, але Украіна лічыць такі абмен нераўнацэнным бо ў яе няма амаль НПЗ.Кіеў патрабуе спынення расійскіх атак на ўсю энергетычную інфраструктуру, а не толькі на НПЗ.
-
repost
Сёння мы дапамаглі нашым літоўскім валанцёрам, партнёрам і сябрам даставіць і перадаць аўтамабілі на ўсход Украіны, на Данецкі напрамак. Нягледзячы на апошнія палітычныя падзеі і дамоўленасці Трампа з х@@лом, мы не павінны апускаць рукі ці чакаць, што нехта вырашыць наш лёс за нас. Наша сіла — у еднасці, салідарнасці і рэальных справах. Мы павінны рабіць усё магчымае, каб Украіна перамагла, а нашы народы жылі ў свабодзе і незалежнасці. 500 гадоў таму літоўцы, беларусы і ўкраінцы разам змагаліся за сваю будучыню. Сёння гісторыя працягваецца — мы зноў побач, падтрымліваем адно аднаго і разам набліжаем перамогу. Бо сапраўднае сяброўства правяраецца не словамі, а ўчынкамі! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! TEGYVUOJA LIETUVA! СЛАВА УКРАІНЕ!
-
edited
Ва Украіне могуць спрасціць атрыманне ВНЖ для беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны апублікавала адпаведны законапраект. Праект прадугледжвае магчымасць абмену часовага віду на жыхарства з пратэрмінаваным беларускім пашпартам у прадугледжаных законам выпадках: працаўладкаванне, вучоба, бізнес і сямейныя абставіны. Пастаянны ВНЖ прапануецца афармляць таксама па пратэрмінаваным пашпарце або копіі страчанага дакумента. Законнасць знаходжання ва Украіне прапануецца захоўваць нават пасля заканчэння тэрміну дзеяння пашпарта, калі від на жыхарства аформлены паводле новага парадку. Для атрымання ВНЖ на іншых падставах — уз'яднання сям'і з грамадзянамі Украіны, службы ва Узброеных сілах Украіны або дапамогі ўкраінскім вайскоўцам — спатрэбіцца сапраўдны праязны дакумент альбо дакумент, які пацвярджае міжнародную абарону ў іншай краіне. Пакуль гэта законапраект, а не прыняты закон. Прапанаваныя змены яшчэ павінны прайсці ўстаноўленую працэдуру прыняцця.
- Older posts