🔥 У Растоўскай вобласці гарыць завод «Аксайкардандэталь» Папярэдне, пажар узнік на тэрыторыі завода ў горадзе Аксаі Растоўскай вобласці Расіі. Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці карданных валаў, шарніраў і запчастак для сельскагаспадарчай і вайсковай спецыяльнай тэхнікі. Таксама завод выпускае жняяркі для камбайнаў і іншыя камплектуючыя для сельгасмашын.