Пазнаёміўся і даў інтэрв’ю незалежнаму журналісту Скоту Дугласу Джэйкабсену (Scott Douglas Jacobsen), які супрацоўнічае з шэрагам міжнародных медыя. Падчас размовы расказаў пра дзейнасць Беларускай супольнасці ва Украіне, становішча беларусаў, якія знайшлі прытулак ва Украіне, і праблемы, з якімі яны сутыкаюцца. Таксама закранулі тэму беларускіх добраахвотнікаў, якія разам з украінцамі змагаюцца за свабоду і незалежнасць Украіны, а таксама нашу працу па захаванні гістарычнай памяці і ўшанаванні герояў. Для мяне важна, каб голас беларусаў, якія падтрымліваюць Украіну, быў пачуты ў міжнароднай медыяпрасторы. Мы павінны расказваць свету пра нашу супольнасць, нашую барацьбу і салідарнасць беларускага і ўкраінскага народаў. Дзякуй за цікавасць да Беларусі і беларусаў ва Украіне! Вільна Білорусь