Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.8%2.2K avg views
Posting 12.7/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 0.0

Беларусь далей ператвараюць у вайсковы палігон Крамля У Беларусі пачаліся вучэнні АДКБ «Непарушнае братэрства-2026» і «Бар’ер-2026», у якіх бяруць удзел больш за 1500 вайскоўцаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана. Манёўры працягнуцца да 16 кастрычніка. Удзельнікі будуць адпрацоўваць так званую міратворчую аперацыю, а таксама дзеянні падраздзяленняў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны. Разам з медыкамі яны будуць трэніравацца ліквідаваць біялагічныя пагрозы. Для вучэнняў задзейнічалі больш за 300 адзінак тэхнікі і каля 80 беспілотнікаў. Пад прыкрыццём міратворчай рыторыкі Крэмль працягвае ўмацоўваць ваеннае супрацоўніцтва з саюзнікамі, а тэрыторыя Беларусі застаецца пляцоўкай для манеўраў расійскага ваеннага блоку. Пра якое міралюбства можна гаварыць, калі вайсковая машына Крамля працягвае набіраць абароты, карыстаючыся землёй Беларусі ?

Views over time

01K2K12 Oct 06:4813 Nov 15:432.2K12 Oct 06:48: 0 views13 Nov 15:43: 2,210 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Oct 2026, 06:480
13 Nov 2026, 15:432.2K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.