ЕС пашырае санкцыі менавіта супраць фізічных асобаў, звязаных з расійскім ваенна-прамысловым комплексам (ВПК) Міністры замежных спраў краін ЕС узгаднілі новы пакет санкцый, які прадугледжвае абмежаванні ў дачыненні да 1600 асобаў, звязаных з расійскім ваенна-прамысловым комплексам. Пра гэта паведаміла кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас. Больш за палову фігурантаў, паводле яе слоў, звязаныя з вытворчым ланцужком балістычных ракет. Мэта санкцый — ускладніць і зрабіць даражэйшай вытворчасць расійскай зброі, якой атакуюць Украіну. Абмежаванні таксама закранулі асобаў, абраных у Дзярждуму Расіі ад акупаваных тэрыторый Украіны.