Volny Belarus

@volny_bel · active

Subscribers 1.7K tracking since 13 Nov
Reach per post (ERR) 132.4%2.2K avg views
Posting 13.4/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 0.0
repost from The Бульба

У мінскім манастыры ўслаўлялі Суворава — ката паўстання за свабоду Беларусі У Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску манахі выканалі песню «Генералиссимус Суворов» з рэпертуару расійскага Z-выканаўцы Алега Газманава. Пакуль Украіна змагаецца супраць расійскай агрэсіі, у беларускім манастыры праслаўляюць вайсковага злодзея. Менавіта Сувораў адыграў адну з ключавых роляў у жорсткім падаўленні паўстання Тадэвуша Касцюшкі ў 1794 годзе — барацьбы за свабоду і незалежнасць Рэчы Паспалітай. За разгром паўстання Кацярына II узнагародзіла яго Кобрынам і тысячамі прыгонных сялян. Асабліва абуральна, што яго праслаўленне адбываецца ў рэлігійнай праваслаўнай установе, якая павінна прапаведаваць міласэрнасць,а не рамантызаваць імперскія заваёвы. У 2024 годзе прадстаўніца іншага праваслаўнага манастыра таксама выступала на «Сувораўскіх чытаннях» у Кобрыне. Калі царква ўзвялічвае тых, хто душыў незалежныя народы, яна становіцца не голасам сумлення, а інструментам імперскай прапаганды.

Views over time

01K2K3K12 Oct 17:1313 Nov 15:432.3K12 Oct 17:13: 0 views13 Nov 15:43: 2,280 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
12 Oct 2026, 17:130
13 Nov 2026, 15:432.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.