⚡️Рашысты знішчылі пад’езд шматкватэрнага жылога дома ў Харкаве Увечары 12 кастрычніка расійскія ўдарныя беспілотнікі атакавалі Халоднагорскі раён Харкава. Адзін з удараў часткова разбурыў пяціпавярховы жылы дом — абрынуўся цэлы пад’езд. Пад заваламі застаюцца людзі, на месцы ўдару пачаўся пажар. Паводле апошніх звестак мэра горада Ігара Церахава, пацярпелі восем чалавек. Колькасць параненых можа павялічыцца. Сярод пацярпелых — 19-гадовы хлопец, які атрымаў цяжкія апёкі і знаходзіцца ў цяжкім стане. Выратавальнікі працягваюць пошук людзей пад заваламі.
Volny Belarus
Subscribers
1.7K
+0 24h
Reach per post (ERR)
132.8%2.2K avg views
Posting
12.7/day
last 1 hour ago
Reactions per 1K views
0.0
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 12 Oct 2026, 21:47 | 0 |
| 13 Nov 2026, 15:43 | 2.2K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.