За короткое время беларусы спасли приют собак ❤️🤝🐶 Быть добру👍
Volny Belarus
⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим. Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT
-
edited -
⁉️Ігар Пасноў жывы Сілавікі рэжыму лукашэнкі паказалі сення відэа з лекарам, але не зразумела,калі яно было знята. Пра смерць Паснова ўчора паведаміў у фэйсбуку праваабаронца Павел Левінаў, але сілавікі сцвярджаюць, што доктар жывы, і паказалі кароткі фрагмент відэа з ім, пасля паведамленняў праваабаронцаў пра магчымую смерць Ігара Паснова На кадрах Пасноў знаходзіцца ў калоніі і зачытвае нумар артыкула Крымінальнага кодэкса. Пры гэтым абставіны яго ўтрымання і стан здароўя застаюцца невядомымі.
-
МЗКЦ працягвае працаваць на расійскі ВПК да 2029 года Беларускі завод МЗКЦ заключыў кантракт з маскоўскім АТ «Оборонительные системы» на пастаўку 20 шасі МЗКТ-8021-021, а таксама па пяць шасі МЗКТ-8022-021 і МЗКТ-80211-021. Спецыялізаваныя шасі сямейства МЗКТ-8021/8022 распрацоўваліся для размяшчэння элементаў зенітна-ракетнага комплексу «Печора-2М», а таксама выкарыстоўваліся як платформы для сістэм супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйных станцый. Тэрмін выканання кантракта вызначаны да 2029 года.Пры гэтым МЗКЦ ужо знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады і іншых дзяржаў за падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны. У 2024 годзе прадпрыемства экспартавала ў Расію сотні вагонаў ваеннай тэхнікі а ў 2025-м гэтыя пастаўкі працягнуліся. Такім чынам, беларускі завод застаецца часткай вытворчай сістэмы, якая забяспечвае расійскі ВПК. Новы кантракт да 2029 года паказвае, што, нягледзячы на міжнародныя санкцыі, Мінск і Масква працягваюць паглыбляць ваенна-прамысловае супрацоўніцтва.
-
Беларускай восені ў ленту🍁🍃🍂
-
repost Сітуацыя з нашым рашэннем спыніць арэнду памяшкання, у якім два гады знаходзіўся Дом Вольнай Беларусі ў Львове, стала своеасаблівым выпрабаваннем на шчырасць. Яна паказала, хто насамрэч з’яўляецца нашым партнёрам і саюзнікам, а хто толькі чакаў нагоды для злосці, радасці ад чужых цяжкасцяў і нападак. За апошнія дні мы атрымалі сотні слоў падтрымкі ад сяброў, партнёраў, прадстаўнікоў украінскай грамадзянскай супольнасці, валанцёраў, вайскоўцаў і проста неабыякавых людзей. І гэта яшчэ раз пацвердзіла галоўнае: Дом Вольнай Беларусі — гэта не сцены і не арандаванае памяшканне. Гэта людзі, ідэя і справа, якая аб’ядноўвае вакол сябе тых, хто верыць у свабоду, годнасць і перамогу над расійскай агрэсіяй. Наш праект сапраўды ўнікальны. Ён быў створаны самімі беларусамі для беларусаў ва Украіне і на працягу двух гадоў развіваўся дзякуючы падтрымцы беларускай супольнасці, большасць прадстаўнікоў якой жыве менавіта ва Украіне. Мы не залежалі ад грантаў і знешніх донараў. Мы будавалі гэты праект уласнымі сіламі, бо разумелі яго значэнне для беларускай супольнасці і для Украіны. За гэты час Дом Вольнай Беларусі стаў не проста грамадскай прасторай. Тут дзейнічаў музей, прысвечаны беларускім Героям, якія аддалі свае жыцці за свабоду Украіны. Тут праходзілі сустрэчы, выставы, адукацыйныя мерапрыемствы, працавалі адзіныя ва Украіне нядзельныя курсы беларускай мовы. Тут фармавалася жывая беларуская супольнасць. Калі шчыра, мы нават рады, што гэта адбылося менавіта цяпер. Гэта стаў своеасаблівы тэст, які дазволіў канчаткова зразумець, хто ёсць хто. Хто сапраўды падтрымлівае беларускую супольнасць ва Украіне і нашу дзейнасць, а хто толькі чакае нагоды для крытыкі, злосці і радасці ад чужых цяжкасцяў. Яшчэ раз пераканаліся ў тым, што за нашай дзейнасцю ўважліва сочаць. Прычым не толькі сябры і партнёры, але і нашыя нядобразычліўцы. Для мяне гэта таксама важны паказчык. Бо калі тое, што мы робім, выклікае такую ўвагу і такія эмоцыі, значыць, наша праца мае значэнне. Значыць, мы сапраўды робім нешта важнае і правільнае. Калі наша дзейнасць камусьці перашкаджае, калі яна выклікае раздражненне ў праціўнікаў свабоднай Беларусі і незалежнай Украіны, то гэта толькі пацвярджае, што мы рухаемся ў правільным кірунку. Таму ўсіх тых, хто сёння радуецца нашаму рашэнню пакінуць гэтае памяшканне, вымушаны расчараваць. Праект не закрываецца. Дом Вольнай Беларусі працягне сваю працу. Мы і надалей будзем праводзіць мерапрыемствы, развіваць нашы ініцыятывы, падтрымліваць беларускую супольнасць ва Украіне, захоўваць памяць пра Герояў і рэалізоўваць новыя праекты. Магчыма, зменіцца адрас. Магчыма, зменіцца фармат працы. Але нязменнымі застануцца наша місія, нашыя каштоўнасці і наша адказнасць перад людзьмі, дзеля якіх гэты праект быў створаны. Дом Вольнай Беларусі — гэта не памяшканне. Дом Вольнай Беларусі — гэта супольнасць свабодных людзей. А такія праекты немагчыма закрыць, пакуль ёсць людзі, якія гатовыя іх падтрымліваць, развіваць і бараніць. Мы працягваем працаваць. І будзем працягваць рабіць усё магчымае дзеля беларускай супольнасці ва Украіне, дзеля памяці нашых Герояў і дзеля будучыні свабоднай Беларусі. Жыве Беларусь! Слава Украіне!
-
repost
Эрозія санкцый, або чаму гандаль каліем пагражае агульнай бяспецы Судна пад сцягам Маршалавых Астравоў дастаўляе 30 тысяч тон беларускага калію ў ЗША з Санкт-Пецярбурга — гэта першая пастаўка за чатыры гады. Здзелка адбылася на фоне частковага зняцця санкцый у абмен на вызваленне палітвязняў і спроб зменшыць кошты на ўгнаенні. Аднак такія крокі адкрываюць шпарку для аднаўлення валютных паступак рэжыму і выкарыстання расійскай партнёрскай лагістыкі. Эканамічная выгада пачынае пераважаць над прынцыпамі і бяспекай. Трэба патрабаваць ад заходніх палітыкаў строгага кантролю, заборны лазейкамі ў лагістыцы і адсутнасці саступак рэжымам-агрэсарам. Толькі адзіны, непахісны ціск здольны спыніць далейшы абыход абмежаванняў і забяспечыць рэальную справядлівасць .
-
edited
🎂 Сёння TUT.BY магло б споўніцца 26 гадоў. 5 кастрычніка 2000 года ў Беларусі пачаў працаваць партал, які стаў для мільёнаў беларусаў часткай штодзённага жыцця. Навіны, пошта, надвор'е, курсы валют, аб'явы — а пазней вялікая рэдакцыя, журналісцкія расследаванні, аналітыка і аператыўная інфармацыя. У красавіку 2021 года TUT.BY ахопліваў каля 63% беларускай інтэрнэт-аўдыторыі. Але ў маі 2021 года партал быў заблакаваны рэжымам у Беларусі за праўду і непадпарадкаваньне. Пазней TUT.BY і яго каманда сутыкнуліся з крымінальным пераследам, а ў чэрвені 2022 года кампанію «Тут Бай Медыя» прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй» і ліквідавалі. Сёння TUT.BY не можа легальна працаваць у Беларусі. Але назва, архіў, журналісцкая традыцыя і памяць пра гэтае медыя засталіся. Хочацца верыць, што часы зменяцца. І аднойчы TUT.BY зноў зможа вярнуцца дадому — у Беларусь, дзе журналісты змогуць працаваць свабодна, а чытачы зноў будуць адкрываць знаёмае TUT.BY у Беларусі.
-
Як сварыцца па-беларуску ☺️⁉️
-
Контролировать будут даже контролёров Работников контрольно-ревизорских служб (проверяющие билеты у пассажиров общественного транспорта) обязали информировать пассажиров о ведении видео- и аудиозаписи. Запись при проверке проездных документов должна вестись непрерывно. Также должна быть обеспечена защита персональных данных пассажиров. Доступ к видео- и аудиозаписям разрешается только ограниченному кругу лиц. Кроме того, установлены сроки хранения и использования информации с видеорегистраторов.
-
edited
Беларускі рэжым можа пастаўляць зброю талібам праз Індыю пры каардынацыі РФ Прадстаўнікі «Талібану» могуць весці перамовы аб закупках у Беларусі ўзбраення і беспілотнікаў, а пасярэднікам у здзелках нібыта можа выступаць Індыя. Пра гэта паведамляе афганскі тэлеканал Afghanistan International са спасылкай на былых высокапастаўленых чыноўнікаў. Паводле крыніц канала, кантакты паміж талібамі і Мінскам актывізаваліся пасля візіту міністра абароны «Талібану» Мулы Якуба ў Маскву і пагаднення з Расіяй у сферы бяспекі. Суразмоўца канала ў Кабуле сцвярджае, што ўзаемадзеянне з Беларуссю адбываецца пры каардынацыі Расіі, а Мінск без згоды Масквы на такую вайсковую здзелку нібыта не пайшоў бы. Цікавасць талібаў да дронаў і ўзбраення звязваюць з абвастрэннем адносін з Пакістанам і неабходнасцю ўзмацнення абароны.
-
📲 У Беларусі бальнічныя перавядуць у электронны фармат Змены будуць уводзіцца паэтапна. Спачатку электронныя бальнічныя пачнуць афармляць для выплаты дапамогі па цяжарнасці і родах, а затым сістэму распаўсюдзяць на іншыя выпадкі часовай непрацаздольнасці. Медыцынская ўстанова будзе самастойна перадаваць неабходныя звесткі ў ФСАН, а працадаўца зможа атрымаць інфармацыю праз партал электронных паслуг. Такім чынам, пасля поўнага пераходу работніку больш не давядзецца несці папяровы бальнічны на працу. Пры гэтым у пераходны перыяд папяровыя бланкі захаваюць. Адпаведны ўказ №345 падпісаны 1 кастрычніка 2026 года.
-
repost ГРУшник сдался в плен и рассказал правду Военнослужащий бригады спецназа Генштаба ВС РФ решил сдаться по проекту «Хочу жить», увидев, во что на самом деле превратилась российская армия. Он рассказывает, как командование относится к собственным солдатам, что происходит на фронте и почему даже «элитные» подразделения в итоге бросают в мясные штурмы. Смотрите интервью бывшего российского спецназовца: https://www.youtube.com/watch?v=7qsbE045yB4 ➡️ Сохранить себе жизнь и сдаться в плен: t.me/kak_sdatsya_bot Проект "Хочу жить" в соц сетях: 😎 FB 🕊 Twitter 📹 YouTube 🥳TikTok 🕊Instagram📞Viber 🏢 WhatsApp (резерв)
-

👍Жыхар Барысава заўважыў у Viber-групе дыскаўнтэра «Святлафор» у вёсцы Гора аб’явы пра вярбоўку на вайну ў розныя падраздзяленні МА РФ, у тым ліку ў штурмавыя атрады. Музыка-аранжыроўшчык Сямён Сямёныч распавёў пра гэта ў TikTok. Спачатку ён паведаміў адміністратарам групы, але, не ўбачыўшы рэакцыі, перадаў інфармацыю праз чат-бот міліцыі. Пасля гэтага да мужчыны прыязджалі супрацоўнікі міліцыі і апытвалі яго наконт паведамлення. Неўзабаве аб’явы пра вярбоўку з групы зніклі.
-
edited
Лукашэнка заклікаў Арменію не спяшацца з пераарыентацыяй на Еўрапейскі саюз і паставіў пад сумнеў, ці зможа еўрапейскі рынак замяніць Ерэвану гандаль у рамках ЕАЭС. На пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Мінску ён прапанаваў Ніколу Пашыняну спачатку разлічыць, куды і ў якіх аб'ёмах Арменія зможа прадаваць каньяк, гародніну і садавіну. Паводле Лукашэнкі, Ерэвану не варта «ставіць воз наперадзе каня», прымаючы палітычныя рашэнні без ацэнкі іх эканамічных наступстваў. Аднак за эканамічнымі аргументамі стаіць больш шырокі палітычны канфлікт: Арменія ўсё больш дыстанцуецца ад структур, звязаных з Расіяй, і развівае адносіны з ЕС. Для ЕАЭС магчымы далейшы адыход Ерэвану стаў бы сур'ёзным сігналам аслаблення расійскай інтэграцыйнай мадэлі. Таму спрэчка пра тое, хто будзе купляць армянскі каньяк, на самай справе адлюстроўвае значна больш сур'ёзнае пытанне — наколькі далёка Арменія гатовая адысці ад расійскай сферы ўплыву і якой будзе цана гэтага развароту і ці следам за Арменіяй пойдуць іншыя?!
-
repost
✊ Зварот да былых палітвязняў Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі. 🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1 Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей. Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам. 📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.
-
Мерц обратился к Путину: «Я хочу еще раз отсюда обратиться с тем же призывом. Господин Путин, прекратите эту бессмысленную войну. Мы готовы к переговорам, готовы обсуждать друг с другом пути ее завершения. Но эти варварские атаки на мирное население Украины должны прекратиться. Здесь ежедневно совершаются военные преступления. Речь идет об объектах инфраструктуры. Страна готовится к зиме. Я еще раз обращаюсь к российскому руководству, к президенту России: прекратите эту войну. Мы можем вести переговоры, но только после того, как замолчит оружие. А оружие должно замолчать».
-
😢 У Маскве сілавікі затрымалі дзясяткі людзей на ўзгодненым мітынгу КПРФ, які сабраў каля 2 тысяч удзельнікаў. Людзі скандавалі: «Мы хочам свабоды!», «Не рэпрэсіям!» і «Свабоду палітычным зняволеным!». Удзельнікі таксама выступалі супраць блакаванняў і абмежаванняў з боку Раскамнагляду.Пасля крыкаў «Далоў цара!» паліцыя пачала выводзіць актывістаў з калоны і саджаць іх у аўтазакі. Чарговыя затрыманні на ўзгодненай акцыі ў РФ толькі паказваюць, наколькі вузкімі ў Расіі сталі межы дазволенага публічнага пратэсту.
-

У Мадрыдзе гэтай восенню адкрыецца "Офіс дэмакратычнай Беларусі" пасля візіту Святланы Ціханоўскай у Іспанію і яе сустрэч з іспанскімі палітыкамі і каралём Феліпе VI. Дамоўленасці аб адкрыцці офіса ўжо фіналізаваныя, паведаміў дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі. Офіс стане пастаяннай пляцоўкай для працы з урадам, парламентам і палітычнымі партыямі Іспаніі, а таксама будзе дапамагаць беларусам з легалізацыяй, дакументамі і адміністрацыйнымі працэдурамі. Іспанія таксама паабяцала да канца года зрабіць другі ўзнос у Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі ахвярам рэпрэсій, пасля першых 50 тысяч еўра ў мінулым годзе. Падчас сустрэчы з Феліпе VI абмяркоўваліся сітуацыя ў Беларусі, палітвязні, вайна ва Украіне і магчымы будучы транзіт улады ў Беларусі.
-
Кітайскі электробус «Юйтун» завезлі ў закінутую шахту ў Нарвегіі, каб праверыць магчымасці дыстанцыйнага доступу да яго сістэм. Тэст паказаў, што ў аўтобуса ёсць канал мабільнай сувязі праз румынскую SIM-карту для дыягностыкі і абнаўленняў. Паводле даследчыкаў, праз гэты канал вытворца можа атрымліваць доступ да сістэм акумулятара і электразабеспячэння. Гэта стварае рызыку дыстанцыйна спыніць аўтобус або зрабіць яго непрацаздольным у выпадку злоўжывання доступам. «Юйтун» сцвярджае, што даныя захоўваюцца ў Германіі і выкарыстоўваюцца для тэхнічнага абслугоўвання, а доказаў шпіянажу на карысць Кітая не прадстаўлена. Нарвежскі перавозчык «Рутер» цяпер узмацняе кантроль доступу і праверку абнаўленняў перад іх усталяваннем.
-
edited
У Наваполацкай ПК-1 памёр віцебскі лекар і праваабаронца Ігар Пасноў, вядомы як «лекар-праўдаруб». Пра гэта паведаміў праваабаронца Павел Левінаў, спасылаючыся на ўласныя крыніцы.Пасноў адкрыта крытыкаваў беларускую медыцыну і ўлады, за што неаднойчы сутыкаўся з пераследам, у тым ліку з прымусовай псіхіятрызацыяй. У 2019 годзе яго асудзілі на тры гады абмежавання волі за «паклёп» на віцебскага пракурора. Пазней ён трапіў у ПК-1, дзе, паводле былых зняволеных, знаходзіўся ў цяжкіх умовах і скардзіўся на ціск адміністрацыі. Прычыны і абставіны смерці Паснова пакуль невядомыя; праваабаронцы просяць паведаміць «Вясне» ўсё, што вядома пра апошнія дні яго жыцця.
- Older posts