🎂 Сёння TUT.BY магло б споўніцца 26 гадоў. 5 кастрычніка 2000 года ў Беларусі пачаў працаваць партал, які стаў для мільёнаў беларусаў часткай штодзённага жыцця. Навіны, пошта, надвор'е, курсы валют, аб'явы — а пазней вялікая рэдакцыя, журналісцкія расследаванні, аналітыка і аператыўная інфармацыя. У красавіку 2021 года TUT.BY ахопліваў каля 63% беларускай інтэрнэт-аўдыторыі. Але ў маі 2021 года партал быў заблакаваны рэжымам у Беларусі за праўду і непадпарадкаваньне. Пазней TUT.BY і яго каманда сутыкнуліся з крымінальным пераследам, а ў чэрвені 2022 года кампанію «Тут Бай Медыя» прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй» і ліквідавалі. Сёння TUT.BY не можа легальна працаваць у Беларусі. Але назва, архіў, журналісцкая традыцыя і памяць пра гэтае медыя засталіся. Хочацца верыць, што часы зменяцца. І аднойчы TUT.BY зноў зможа вярнуцца дадому — у Беларусь, дзе журналісты змогуць працаваць свабодна, а чытачы зноў будуць адкрываць знаёмае TUT.BY у Беларусі.