Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.8%2.2K avg views
Posting 12.7/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 0.0

МЗКЦ працягвае працаваць на расійскі ВПК да 2029 года Беларускі завод МЗКЦ заключыў кантракт з маскоўскім АТ «Оборонительные системы» на пастаўку 20 шасі МЗКТ-8021-021, а таксама па пяць шасі МЗКТ-8022-021 і МЗКТ-80211-021. Спецыялізаваныя шасі сямейства МЗКТ-8021/8022 распрацоўваліся для размяшчэння элементаў зенітна-ракетнага комплексу «Печора-2М», а таксама выкарыстоўваліся як платформы для сістэм супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйных станцый. Тэрмін выканання кантракта вызначаны да 2029 года.Пры гэтым МЗКЦ ужо знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады і іншых дзяржаў за падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны. У 2024 годзе прадпрыемства экспартавала ў Расію сотні вагонаў ваеннай тэхнікі а ў 2025-м гэтыя пастаўкі працягнуліся. Такім чынам, беларускі завод застаецца часткай вытворчай сістэмы, якая забяспечвае расійскі ВПК. Новы кантракт да 2029 года паказвае, што, нягледзячы на міжнародныя санкцыі, Мінск і Масква працягваюць паглыбляць ваенна-прамысловае супрацоўніцтва.

Views over time

01K2K5 Oct 14:2113 Nov 15:432.2K5 Oct 14:21: 0 views13 Nov 15:43: 2,190 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
5 Oct 2026, 14:210
13 Nov 2026, 15:432.2K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.