Беларускі рэжым можа пастаўляць зброю талібам праз Індыю пры каардынацыі РФ Прадстаўнікі «Талібану» могуць весці перамовы аб закупках у Беларусі ўзбраення і беспілотнікаў, а пасярэднікам у здзелках нібыта можа выступаць Індыя. Пра гэта паведамляе афганскі тэлеканал Afghanistan International са спасылкай на былых высокапастаўленых чыноўнікаў. Паводле крыніц канала, кантакты паміж талібамі і Мінскам актывізаваліся пасля візіту міністра абароны «Талібану» Мулы Якуба ў Маскву і пагаднення з Расіяй у сферы бяспекі. Суразмоўца канала ў Кабуле сцвярджае, што ўзаемадзеянне з Беларуссю адбываецца пры каардынацыі Расіі, а Мінск без згоды Масквы на такую вайсковую здзелку нібыта не пайшоў бы. Цікавасць талібаў да дронаў і ўзбраення звязваюць з абвастрэннем адносін з Пакістанам і неабходнасцю ўзмацнення абароны.