Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.8%2.2K avg views
Posting 12.7/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 0.0
edited

У Наваполацкай ПК-1 памёр віцебскі лекар і праваабаронца Ігар Пасноў, вядомы як «лекар-праўдаруб». Пра гэта паведаміў праваабаронца Павел Левінаў, спасылаючыся на ўласныя крыніцы.Пасноў адкрыта крытыкаваў беларускую медыцыну і ўлады, за што неаднойчы сутыкаўся з пераследам, у тым ліку з прымусовай псіхіятрызацыяй. У 2019 годзе яго асудзілі на тры гады абмежавання волі за «паклёп» на віцебскага пракурора. Пазней ён трапіў у ПК-1, дзе, паводле былых зняволеных, знаходзіўся ў цяжкіх умовах і скардзіўся на ціск адміністрацыі. Прычыны і абставіны смерці Паснова пакуль невядомыя; праваабаронцы просяць паведаміць «Вясне» ўсё, што вядома пра апошнія дні яго жыцця.

Views over time

01K2K4 Oct 10:1813 Nov 15:432.1K4 Oct 10:18: 0 views13 Nov 15:43: 2,100 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
4 Oct 2026, 10:180
13 Nov 2026, 15:432.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.