😱«Дружба народаў» па-расійску: здзекі замест братэрства У расійскай арміі знялі відэа, на якім, меркавана, беларускага вайскоўца падвесілі за ногі да дрэва і збіваюць палкай. Кат называе яго «бульбашом» і пагражае прыгатаваць з яго «пюрэ». На іншым відэа расійскага вайскоўца з Башкартастана прывязалі да дрэва і збівалі за тое, што ён не здаў грошы на дроны. Так выглядае расійская «дружба народаў», дзе гвалт і прыніжэнне становяцца часткай вайсковай рэчаіснасці. Крыніца: The Sun.