На вучэннях тэрытарытарыяльнай абароны Гомельшчыны заўважылі жанчын у форме Падчас вайсковых збораў тэрытарыяльных войскаў Гомельскай вобласці на дзяржаўных фотаздымках заўважылі жанчын у ваеннай форме. Як высветліў «Флагшток» пры дапамозе «Кіберпартызанаў», сярод іх былі чыноўніцы райвыканкамаў — Валерыя Шаціла, Яна Шахновіч і Таццяна Белая. Яны адказваюць за будаўніцтва і ЖКГ, а таксама ўдзельнічаюць у кіраванні тэрытарыяльнай абаронай сваіх раёнаў. Вучэнні праходзяць у Гомельскім, Светлагорскім і Акцябрскім раёнах і ўлічваюць вопыт сучасных баявых дзеянняў, у тым ліку выкарыстанне беспілотнікаў. Зборы працягнуцца да 25 верасня, а на завяршальным этапе ўдзельнікі адпрацоўваюць камандна-штабныя задачы.