Польшча рыхтуецца адкрыць новы будынак амбасады ў Мінску Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пацвердзіў сустрэчу з кіраўніком МЗС Беларусі Максімам Рыжанковым у Нью-Ёрку. Бакі абмеркавалі сітуацыю на мяжы і рэгіянальную бяспеку, у тым ліку пралёт расійскіх беспілотнікаў і ракет праз тэрыторыю Беларусі. Сікорскі заявіў, што Польшча гатовая паляпшаць адносіны, калі Беларусь таксама захоча іх размарозіць. Ён падкрэсліў, што дзяржавы прызнаюць дзяржавы, а не ўрады, і назваў магчымую нармалізацыю адносінаў «пралескай, якая можа заквітнець пры спрыяльным надвор’і».