🚧 Польша ещё на 60 дней ограничила подачу заявлений на убежище на границе с Беларусью С 18 сентября в Польше продлили ограничения на подачу заявлений о международной защите непосредственно на польско-белорусской границе. Власти объясняют решение продолжающимся миграционным давлением на этом участке границы. При этом ограничения не касаются всех без исключения. Пограничная служба по-прежнему может принять заявление у некоторых категорий людей - например, у несовершеннолетних без сопровождения, беременных женщин и тех, кому требуется особое обращение из-за возраста или состояния здоровья. Ограничение будет действовать ещё 60 дней.
Volny Belarus
⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим. Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT
-
edited -
Трамп падпісаў закон аб «пякельных санкцыях» супраць Расеі і Ірана Закон узмацняе санкцыі супраць расейскай энергетыкі, чыноўнікаў і кампаній, а таксама «ценевага танкернага флоту». Трамп атрымаў паўнамоцтвы ўводзіць пошліны да 100% супраць краінаў, якія набываюць расейскую нафту і газ. Абмежаванні таксама закрануць дзяржавы, якія дапамагаюць Маскве абыходзіць санкцыі. Новыя меры павінны ўзмацніць эканамічны ціск на Крэмль і абмежаваць фінансаванне вайны супраць Украіны.
-
🤡 П - профессионализм! Наказание за такой провал для ответственных сотрудников пресс-службы будет более суровым, чем дисциплинарные взыскания для аграриев за грязный коровник?
-
edited
😂 Telegram выдаліў «Пул Першага» Лукашэнкі Афіцыйны Telegram-канал «Пул Першага», які асвятляе дзейнасць Лукашэнкі, стаў недаступным. Пры пошуку адлюстроўваюцца толькі каналы-клоны, а люстэркі пакуль захоўваюць публікацыі і паказваюць каля 250 тысяч падпісчыкаў. Прычына знікнення арыгінальнага канала пакуль афіцыйна не паведамлялася. Цікава, ці надоўга знік інфармацыйны рупар рэжыму? 😂
-
https://youtu.be/rBnOjHo_NLw?is=KALNIYjG-mwKVG3Q
-
Здрадніца са стажам: цяперашняя нелегітымная дэпутатка рыхтуецца прадстаўляць Севастопаль у Дзярждуме Расіі Таццяна Лобач родам з Хмяльніцкага, але сваю палітычную кар'еру будавала ў Севастопалі. Да расейскай акупацыі Крыма яна была дэпутаткай Балаклаўскай раённай рады і працавала ў мясцовых органах улады. Пасля акупацыі паўвострава Лобач працягнула палітычную кар'еру ў расейскай сістэме. Двойчы яна станавілася дэпутаткай акупацыйных «заканадаўчых сходаў Севастопаля», а ў 2021 годзе атрымала мандат дэпутаткі Дзярждумы РФ. Ва Украіне яе завочна асудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі. Таксама яна знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, Канады, Вялікай Брытаніі, ЕС, Швейцарыі, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Японіі.
-
Былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі, які затрымліваў дэманстрантаў у 2020 годзе, збег з псіхдыспансера Віталь Куляшоў, вядомы незаконнымі загадамі і затрыманнямі журналістаў у 2020 годзе, самавольна пакінуў Баранавіцкі псіханеўралагічны дыспансер. Былы кіраўнік Ганцавіцкага РАУС пасля спробы суіцыду праходзіў псіхіятрычную дапамогу. Яго шукалі міліцыя і ратавальнікі, а сёння знайшлі.
-
Расейскія «прадаўцы смерці» — вярбоўшчыкі ў армію агрэсара — працуюць па ўсім свеце. Паводле даных праекта «Хачу жыць», яны ўжо завербавалі як мінімум 28 тысяч чалавек у 135 краінах свету. Для супрацьдзеяння ім ва Украіне стварылі рэсурс StopRussianRecruiters.org, які выкрывае брудныя метады вярбоўшчыкаў і паказвае патэнцыйным рэкрутам, што ў расейскай арміі на іх чакаюць толькі «мясныя» штурмы і смерць, а ў лепшым выпадку — украінскі палон. Асабліва актыўна вярбоўшчыкі дзейнічаюць у краінах Лацінскай Амерыкі, таму сайт StopRussianRecruiters.org цяпер даступны таксама на іспанскай мове.
-
Что может быть страшнее автобуса-камикадзе от МАЗа? МАЗ-топливозаправщик ВС РБ закупили партию "отечественной техники" из китайских комплектующих. Огненный потенциал - на высоте.
-
https://youtu.be/Uo0DSsBUK6A?is=r7WyP65UuVvqm1zE
-
edited ⚡️Літва рыхтуецца да магчымай вайны з Расеяй Улады Літвы распрацавалі план эвакуацыі жыхароў Вільні ў Польшчу на выпадак ваеннай пагрозы, паведамляе Polskie Radio. На фоне росту напружанасці ў рэгіёне прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск папярэдзіў, што бліжэйшыя месяцы могуць стаць асабліва небясьпечнымі. «Позняя восень і зіма будуць найбольш крытычным момантам» у расейскай агрэсіі супраць Украіны, заявіў Туск. Ён таксама паведаміў, што паводле выведных зьвестак Расея плянуе гібрыдныя атакі з выкарыстаньнем дронаў і ракет супраць краінаў, якія падтрымліваюць Украіну, у тым ліку Польшчы. Туск падкрэсьліў, што Польшча павінна быць гатовая да сур’ёзных выпрабаваньняў, а магчымыя правакацыі могуць быць значна больш небясьпечнымі, чым раней.
-
Вчера исполнилось 87 лет со дня советского вторжения в Польшу. Красная армия перешла польскую границу с востока, спустя более чем две недели после начала немецкой атаки. Что произошло с Польшей после 17 сентября и как советская агрессия повлияла на её судьбу во время и после Второй мировой войны? ➡️ https://l.euronews.com/BwrK
-
edited ⚡️ Вызначаны кірунак наступнага вялікага расійскага наступлення. ⚡️ Określono kierunek kolejnej dużej rosyjskiej ofensywy
-
edited 😂 Гомельскага ваенкама, які перадаваў «зарад Лукашэнкі», адправілі ў запас Палкоўнік Андрэй Крываносаў, вядомы сваім ланцугом «энергіі рашучасці», пайшоў у запас. Цяпер ён будзе насіць форму і сядзець у Савеце Рэспублікі. Цікава, ці паспеў той самы «зарад» скончыцца, ці яго проста перавялі на рэжым эканоміі?🤷♂
-
edited
🙊 Мікалай Гаўрылаў жывы, але яго канал ужо «ператварыўся» у жаночы Мікалай Гаўрылаў — крымінальнік, прарасійскі пісьменнік і валанцёр, які дапамагаў расійскім аккупантам на акупаваных тэрыторыях Украіны разам з манкуртам Талаем . Гаўрылаў у Беларусі ён двойчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці: за разбой і вымагальніцтва, а таксама за гвалтоўнае завалоданне грашыма. 17 верасня прарасійскі калабарантскі манастыр паведаміў , што Гаўрылаў жывы, але сітуацыя вакол яго застаецца не добрай . Яго Telegram-канал абвясцілі аб выдаленні, а пасля на яго месцы з'явіліся фатаграфіі жаночых ступняў. Вось такі нечаканы паварот: яшчэ ўчора — «франтавы валанцёр», а сёння — канал з чужымі ножкамі. 😂 Застаецца толькі здагадвацца, хто цяпер кіруе гэтым «стратэгічным аб'ектам» і куды зніклі ўсе яго сепаратызскія гісторыі. Можа ў плен патрапіў Мікалай, даводзіўся на аккупаваныя тэрыторыі Украіны?!
-
edited
ЗША афіцыйна выключылі ААТ «Лакафарба» і канцэрн «Беллесбумпрам» са свайго санкцыйнага спісу. Адпаведнае рашэнне Мінфін ЗША апублікаваў 17 верасня. Пра зняцце санкцый у сераду ў Мінску абвясціў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коул. Цяпер застаецца толькі чакаць, ці адбудзецца далейшае змякчэнне санкцый і вызваленне палітвязняў.
-



+4
🔥 Удар па расеі і прарыў ЗСУ на Луганшчыне: расейская прапаганда б’е трывогу, пакуль на рассеі адбіваюцца ад беспілотнікаў. Уначы беспілотнікі масава атакавалі рф, а менавіта Растоўскую вобласць і Кубань, а NASA FIRMS зафіксаваў пажар на тэрыторыі аэрадрома Ейск. У часова акупаваным Алчэўску пад ударам апынулася энергетычная інфраструктура, а выбухі прагрымелі і ў Луганску. Расейскі Z-блогер Рыбар паведаміў пра магчымы прарыў украінскіх войскаў праз раку Жэрабец і захоп некалькіх населеных пунктаў на Луганшчыне. Яго карта выклікала трывогу ў расейскім інфармацыйным асяроддзі, бо гаворка ідзе пра тэрыторыю, якую масква неаднаразова абвяшчала «вызваленай». расейскае Міністэрства абароны ўжо пяць разоў заяўляла пра поўнае «вызваленне» так званай ЛНР, аднак сітуацыя на фронце працягвае мяняцца не на карысць рф.
-
⚡️ ЗША могуць пайсці на здзелкі з расеяй і скараціць ваенную прысутнасць у Еўропе Адміністрацыя Дональда Трампа разглядае магчымасць заключэння бізнес-здзелак з расеяй яшчэ да заканчэння вайны ва Украіне, паведамляе The New York Times. Паводле выдання, Вашынгтон хоча прадэманстраваць Маскве сур’ёзнасць намераў па аднаўленні адносінаў і стварыць для расейскай эліты дадатковыя стымулы для спынення вайны. Паралельна ЗША могуць скараціць сваю ваенную прысутнасць у Еўропе. Паводле NBC News, разглядаецца вывад каля 25 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў, што складае амаль траціну цяперашняга кантынгенту. Больш радыкальны сцэнар прадугледжвае скарачэнне прысутнасці на 40 тысяч чалавек — прыкладна ўдвая. З Еўропы таксама могуць вывесці частку самалётаў, караблёў і ўзбраенняў, а асноўныя змены могуць закрануць Нямеччыну, Італію і Гішпанію. Такія планы могуць істотна паўплываць на еўрапейскую бяспеку і адносіны паміж ЗША, расеяй і краінамі NATO, аднак канчатковыя рашэнні Вашынгтона пакуль не прынятыя.
-
edited У Талочынскім РАУС здзекаваліся з блогера Льва Бяларусава Беларускі блогер і выканаўца Леў Бяларусаў заявіў пра пагрозы забойствам і здзекі з боку супрацоўнікаў Толачынскага РАУС пасля канфлікту, звязанага з гісторыяй на Нямізе. Паводле яго слоў, пасля нападу каля вакзала ён звярнуўся ў міліцыю, але замест суправаджэння да цягніка яго даставілі ў РАУС і ўтрымлівалі да наступнага дня. Блогер сцвярджае, што міліцыянеры здзекаваліся з яго, абражалі, не выклікалі хуткую дапамогу, доўга не давалі ежы, а таксама праглядалі перапіску і фатаграфіі ў ягоным тэлефоне. Ён таксама заявіў, што яго пасадзілі побач з мужчынам, які пагражаў яму, і патрабавалі назваць асабістыя дадзеныя ў яго прысутнасці. Бяларусаў заклікаў праз Лукашэнку праверыць запісы з камер назірання і нагрудных рэгістратараў, а таксама вярнуць яму пашпарт і смартфон.
-
🤡 А после нападения со стороны РФ беларусские БПЛА наносили бы удары по российским промышленным объектами в глубоком тылу?
- Older posts