Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.7%2.2K avg views
Posting 12.7/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 0.0

⚡️ ЗША могуць пайсці на здзелкі з расеяй і скараціць ваенную прысутнасць у Еўропе Адміністрацыя Дональда Трампа разглядае магчымасць заключэння бізнес-здзелак з расеяй яшчэ да заканчэння вайны ва Украіне, паведамляе The New York Times. Паводле выдання, Вашынгтон хоча прадэманстраваць Маскве сур’ёзнасць намераў па аднаўленні адносінаў і стварыць для расейскай эліты дадатковыя стымулы для спынення вайны. Паралельна ЗША могуць скараціць сваю ваенную прысутнасць у Еўропе. Паводле NBC News, разглядаецца вывад каля 25 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў, што складае амаль траціну цяперашняга кантынгенту. Больш радыкальны сцэнар прадугледжвае скарачэнне прысутнасці на 40 тысяч чалавек — прыкладна ўдвая. З Еўропы таксама могуць вывесці частку самалётаў, караблёў і ўзбраенняў, а асноўныя змены могуць закрануць Нямеччыну, Італію і Гішпанію. Такія планы могуць істотна паўплываць на еўрапейскую бяспеку і адносіны паміж ЗША, расеяй і краінамі NATO, аднак канчатковыя рашэнні Вашынгтона пакуль не прынятыя.

Views over time

01K2K18 Sep 06:5113 Nov 15:432.2K18 Sep 06:51: 0 views13 Nov 15:43: 2,230 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
18 Sep 2026, 06:510
13 Nov 2026, 15:432.2K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.