Трамп падпісаў закон аб «пякельных санкцыях» супраць Расеі і Ірана Закон узмацняе санкцыі супраць расейскай энергетыкі, чыноўнікаў і кампаній, а таксама «ценевага танкернага флоту». Трамп атрымаў паўнамоцтвы ўводзіць пошліны да 100% супраць краінаў, якія набываюць расейскую нафту і газ. Абмежаванні таксама закрануць дзяржавы, якія дапамагаюць Маскве абыходзіць санкцыі. Новыя меры павінны ўзмацніць эканамічны ціск на Крэмль і абмежаваць фінансаванне вайны супраць Украіны.