Расейскія «прадаўцы смерці» — вярбоўшчыкі ў армію агрэсара — працуюць па ўсім свеце. Паводле даных праекта «Хачу жыць», яны ўжо завербавалі як мінімум 28 тысяч чалавек у 135 краінах свету. Для супрацьдзеяння ім ва Украіне стварылі рэсурс StopRussianRecruiters.org, які выкрывае брудныя метады вярбоўшчыкаў і паказвае патэнцыйным рэкрутам, што ў расейскай арміі на іх чакаюць толькі «мясныя» штурмы і смерць, а ў лепшым выпадку — украінскі палон. Асабліва актыўна вярбоўшчыкі дзейнічаюць у краінах Лацінскай Амерыкі, таму сайт StopRussianRecruiters.org цяпер даступны таксама на іспанскай мове.