⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим.
Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT
Subscribers1.7K +0 24h
Reach per post (ERR)132.6%2.2K avg views
Posting12.7/daylast 32 minutes ago
Reactions per 1K views0.0
Сайт па вярбоўцы беларусаў на вайну пераехаў на расейскі дамен
Пасля скандалу сайт «Защитник БЕЛ», які вярбуе беларусаў на вайну супраць Украіны, пераехаў у расейскую даменную зону, але захаваў фота вайскоўцаў Беларусі. Рэсурс прапануе грамадзянам РБ суправаджэнне пры афармленні кантракта і фактычна адкрыта рэкламуе ўдзел у вайне.
Іншыя расейскія сайты таксама маюць раздзелы для беларусаў і нават абяцаюць удзельнікам «СВО» зямельныя ўчасткі ў Беларусі. Пры гэтым замежнікам для службы ў расейскай арміі патрабуецца расейскае грамадзянства, якое беларусам абяцаюць аформіць у паскораным парадку. А сама вярбоўка наймітаў для ўдзелу ў вайне можа падпадаць пад крымінальную адказнасць у Беларусі — паводле арт. 132 КК РБ.
repost
А колькі нас? Давайце палічым!
Сустрэча запускае вялікі беларускі збор для Украіны з вельмі простым правілам:
❗Адзін беларус = адзін еўра.
Не трэба данаціць 10, 50 ці 100. Наадварот: пералічыце адзін еўра і станьце яшчэ адным чалавекам у гэтым зборы.
⚪ 10 000 еўра — гэта 10 000 беларусаў.
⚪ 50 000 — 50 000 беларусаў.
⚪ Наша першая мэта — як мага больше беларусаў!
Хочам, каб за гэтай лічбай былі не некалькі вялікіх данатаў, а тысячы людзей. Беларусаў з Варшавы, Вільні, Берліна, Тбілісі, Нью-Ёрка. Тых, хто хоча сказаць Украіне, што мы побач і нас безліч.
❗Сродкі пойдуць на дапамогу вайсковым і цывільным ва Украіне з поўнай справаздачай з нашаго боку.
Далучайцеся і адпраўце гэты збор яшчэ аднаму беларусу. Паглядзім, колькі нас!
https://dapamoga.org/be/donations/support-ukraine
Украінец падазраецца ў перадачы Беларусі вайсковага праграмнага забеспячэння.
Паводле «Радыё Свабода», некалькі грамадзян Украіны могуць быць звязаныя са справай аб перадачы ПЗ для авіяцыйнага трэнажора КТС-21М.
Адзін з падазраваных нібыта працуе ў «Аэрамашы» ў Мачулішчах пад Мінскам.
На КТС-21М рыхтуюць пілотаў вайсковых самалётаў МіГ-29.
Следства сцвярджае, што ПЗ перадалі праз месенджар у абыход санкцый, а за гэта падазраваны атрымаў $1000.
Падчас ператрусу ў яго канфіскавалі тэлефоны і электронныя носьбіты.
Раней расследавальнікі паведамлялі, што больш за 100 беларускіх прадпрыемстваў выконваюць ваенныя замовы для Расіі.
Сегодня день независимости празднует Молдова
Эта страна стало первой жертвой российской агрессии после распада СССР.
Пока в Москве население стояло в очередях за гуманитарной помощью, власти РФ начали первую гибридную агрессию.
Сейчас Молдова активно развивается и обошла по многим экономическим показателям нашу страну.
Как можно убедиться на видео - пришла очередь возрождения армии.
https://youtu.be/a7V0DZwCfqo?is=VRo6LJEBGne5dVJi
edited
Младзіч памёр у турме
У турме памёр былы камандуючы арміяй Рэспублікі Сербскай Ратка Младзіч, асуджаны Гаагскім трыбуналам на пажыццёвае зняволенне.
У 1990-х яго абвінавацілі ў ваенных злачынствах, злачынствах супраць чалавечнасці і генацыдзе.
Калісьці ён аддаваў загады і быў упэўнены ў сваёй беспакаранасці — а апошнія гады жыцця правёў за кратамі.
Добры напамін сучасным дыктатарам і ваенным злачынцам: улада заканчваецца, а загады застаюцца ў архівах. Гаага ўмее чакаць.
Казахстанские предприятия отказались от поставок бензина в россию
Крупные нефтеперерабатывающие заводы Казахстана не стали использовать квоты на поставки бензина в россию, выданные Минэнерго республики на июль, сообщает Reuters.
В июле Павлодарский и Атырауский НПЗ могли поставить в россию по 17,5 тысячи тонн бензина АИ-92, но решили не использовать квоту.
‼️Буданов анонсировал возможную встречу украинской и российской делегаций в сентябре. По его словам, переговорный трек сейчас находится на паузе, однако его планируют "оживить".
"Требуем только русский!"
Вот оно - уважение к союзникам по ОДКБ и партнёрам по ЕАЭС.
У Санкт-Пецярбургу ў аўтамабілі падарвалі ваеннага злачынцу- лётчыка падпалкоўнік вкс рф. У выніку выбуху ён загінуў на месцы.
8 верасня спаўняецца два гады з моманту адкрыцця ў Львове Дома Вольнай Беларусі.
Два гады таму, у 510-ю гадавіну Бітвы пад Оршай — у Дзень беларускай вайсковай славы, — мы ўрачыста адкрылі прастору, якая стала домам для беларускай супольнасці, месцам сустрэч, адукацыі, культуры, памяці і салідарнасці.
За гэты час разам з вамі мы рэалізавалі дзясяткі праектаў, правялі сотні мерапрыемстваў, падтрымлівалі беларусаў ва Украіне і захоўвалі нашу нацыянальную спадчыну.
Сёння мы ўжо рыхтуемся да гэтай важнай даты і распрацоўваем праграму святочных мерапрыемстваў.
Запрашаем усіх нашых сяброў, партнёраў і аднадумцаў, якія былі побач з намі ўсе гэтыя два гады.
Неўзабаве мы апублікуем афіцыйны анонс і падзелімся падрабязнасцямі святкавання.
Да сустрэчы ў Доме Вольнай Беларусі!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
Рэдкі мох, які лічыўся зніклым, зноў знайшлі ў Беларус
Беларускі навуковец падчас палявых даследаванняў выявіў рэдкі від моху, які больш за стагоддзе не фіксаваўся на тэрыторыі краіны.
Гаворка ідзе пра антытрыхію павіславую — пасля 1919 года паведамленняў пра яе знаходкі ў Беларусі не было. Цяпер спецыялісты лічаць новую знаходку фактычна першай пацверджанай рэгістрацыяй гэтага віду ў сучаснай Беларусі.
Адкрыццё зрабіў вучоны Аляксей Астрэлін падчас даследаванняў беларускай прыроды. Такія знаходкі дапамагаюць лепш зразумець, якія рэдкія віды ўсё яшчэ захоўваюцца ў беларускіх лясах і экасістэмах.
edited
Слабовики - больше подходит 💯
Или как из силовика в Беларуси, превратиться в слабовика.
edited
Рэткліф з Масквы прыляцеў у Рыгу, папярэдзіўшы Расію пра наступствы нападу на краіны NATO
Дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф таемна наведаў Маскву, каб перадаць расійскаму кіраўніцтву жорсткае папярэджанне — не дапусціць эскалацыі супраць краін NATO. Як паведамляюць The Wall Street Journal і Politico, адной з галоўных тэм перамоваў была магчымасць расійскай агрэсіі супраць краін Балтыі — Эстоніі, Латвіі і Літвы.
Паводле крыніц, Вашынгтон занепакоены тым, што Масква можа паспрабаваць праверыць гатоўнасць NATO да адказу — ад кібератак да абмежаванай ваеннай аперацыі. Пасля Масквы Рэткліф на амерыканскім вайсковым самалёце накіраваўся ў Рыгу, дзе правёў цэлы дзень. Цяпер самалёт ВПС ЗША з кіраўніком ЦРУ на борце ўжо вылятае з Латвіі.
Сам факт прыпынку Рэткліфа ў Рызе пасля візіту ў Маскву выглядае асабліва трывожным на фоне папярэджанняў Вашынгтона пра магчымую пагрозу краінам Балтыі. Для Расіі гэты прыезд - выразны сігнал, бо напад на любую краіну NATO можа прывесці да непасрэднага супрацьстаяння з усім Альянсам.
Диалог двух русских:
– Разве Беларусь другая страна? Что-то новенькое.
– Бюрократически да
БЮРОКРАТИЧЕСКИ ДА…
Для дзетак у Беларусі прайшоў народны майстар клас па вышыўцы 🤍❤️🤍
Сегодня праздник Минской иконы Божией Матери и в честь этого прошёл заключительный этап V Всебелорусского крестного хода «Жировичи — Минск».
Странные мужчины только были замечены впереди в камуфляжных одеждах, что к чему 🤷♂
repost
⚠️ В Гомельской области снова приостановлена работа автомобильного пункта пропуска «Селище» / «Красный Камень» на дороге в направлении Брянска.
Российские силовики разворачивают автомобили и не позволяют водителям доехать до пункта пропуска. По неофициальной информации, причиной мог стать удар беспилотника по грузовому автомобилю на трассе. Водителей направляют на другой маршрут — севернее, через поселок Верхличи на границе с Чечерским районом.
Накануне Брянская область подверглась массированной атаке беспилотников, однако официальных сообщений о попадании непосредственно в пункт пропуска пока не поступало.
🫂🛟❤️🩹Добрыя псіхалагічныя парады , асабліва для беларусаў якія зараз у Беларусі
Беларусам сёння даводзіцца жыць ва ўмовах, калі ўжо шосты год запар побач рэпрэсіі, вайна ,страх і вымушаная міграцыя, а напружанне становіцца часткай паўсядзённасці.
У такія часы асабліва важна памятаць: клапаціцца пра сябе — не слабасць, а неабходнасць, таму варта даваць сабе час на адпачынак, сон, ежу, рух і простыя рэчы, якія вяртаюць адчуванне стабільнасці.
Не дазваляйце навінам цалкам паглынаць вас: вызначце час для іх праверкі і рабіце перапынкі, калі адчуваеце, што трывога становіцца занадта моцнай.
Размаўляйце з блізкімі, падтрымлівайце адзін аднаго і не саромейцеся звяртацца па дапамогу да псіхолага або іншых спецыялістаў, калі самастойна справіцца становіцца цяжка.
Самае галоўнае — беражыце сябе і сваіх родных, бо захаваць здароўе, чалавечнасць і ўнутраную сілу — таксама спосаб вытрымаць гэтыя цяжкія часы.