Младзіч памёр у турме У турме памёр былы камандуючы арміяй Рэспублікі Сербскай Ратка Младзіч, асуджаны Гаагскім трыбуналам на пажыццёвае зняволенне. У 1990-х яго абвінавацілі ў ваенных злачынствах, злачынствах супраць чалавечнасці і генацыдзе. Калісьці ён аддаваў загады і быў упэўнены ў сваёй беспакаранасці — а апошнія гады жыцця правёў за кратамі. Добры напамін сучасным дыктатарам і ваенным злачынцам: улада заканчваецца, а загады застаюцца ў архівах. Гаага ўмее чакаць.