Да трох гадоў пазбаўлення волі прыгавораны юрыст Дзмітрый Лаеўскі — былы адвакат Бабарыкі і Знака Мінскі гарадскі суд 9 верасня прыгаварыў да трох гадоў пазбаўлення волі юрыста Дзмітрыя Лаеўскага, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна” са спасылкай на адваката Яўгена Пыльчанку. Адзначаецца, што пасля вынясення прыгавора Лаеўскі быў узяты пад варту ў зале суда. Ён прызнаны вінаватым паводле арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. “Падставай для абвінавачванняў, па якіх Лаеўскаму вынеслі прысуд, сталі яго інтэрв’ю розным незалежным беларускім медыя” — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 tut.by