Салідарнасць – главные новости Беларуси

@gazetaby · news · Belarusian · active

Subscribers 2.5K Subscribers, last 30 days: 2.5K → 2.5K +0 24h
Reach per post (ERR) 20.7%527 avg views
Posting 17.1/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 18.5 👍 🤯 💯
edited

Адваката Дзмітрыя Лаеўскага асудзілі да трох гадоў зняволення – узялі пад варту ў зале суда Мінскі гарадскі суд 9 верасня вынес прысуд адвакату Дзмітрыю Лаеўскаму. Яго асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі і ўзялі пад варту ў зале суда, паведаміў Вясне сябар і былы калега Лаеўскага Яўген Пыльчанка. Адваката абвінавацілі паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Падставай для абвінавачанняў, паводле якіх Лаеўскаму вынеслі прысуд, сталі яго інтэрв'ю розным незалежным беларускім медыя. У 2020-2021 гадах Дзмітрый Лаеўскі абараняў палітыка Віктара Бабарыку і адваката Максіма Знака. Адразу пасля вынясення прысуду Бабарыку Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў. Падставай для гэтага стала яго выступленне ў судовых спрэчках па справе. Яшчэ раней, у 2011-2012 гадах, Лаеўскі быў абаронцам праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пасля гэтай справы пад ціскам ён быў вымушаны на некалькі гадоў пакінуць адвакатуру. Юрыст, былы палітвязень Максім Знак агучыў: «Мой сябра і адвакат Зміцер Лаеўскі – за кратамі… За тое, што сумленна рабіў сваю працу і казаў праўду. Артыкулы з КК не маюць ніякага значэння – там няма такіх «за праўду», «за сумленнасць», але насамрэч асуджаюць за гэта. Ён не з'ехаў з Беларусі, рабіў сваю працу да апошняга і паказаў сёння для ўсіх, хто хоць на імгненне пачаў сумнявацца, наколькі «бяспечна» знаходзіцца ў краіне».

Views over time

02004006009 Sep 17:3912 Nov 11:175039 Sep 17:39: 0 views12 Nov 11:17: 503 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Sep 2026, 17:390
12 Nov 2026, 11:17503

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.