Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

Беларускі аўдыягід і ўдзел у Грунвальдскіх урачыстасцях: Ціханоўская і дырэктар музея дамовіліся пра супрацоўніцтва Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з дырэктарам Музея бітвы пад Грунвальдам Шымонам Дрэем. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел Юрый Меляшкевіч, ініцыятар кампаніі за ўсталяванне бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі, і Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай. Падчас сустрэчы бакі дамовіліся пра доўгатэрміновае супрацоўніцтва і больш заўважную беларускую прысутнасць на Грунвальдскім полі. Сярод планаў — аўдыягід па-беларуску, удзел прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл і гістарычных рэканструктараў у міжнародных мерапрыемствах музея. Таксама абмеркавалі магчымасць усталявання памятнага знака беларускім ваярам і флагштока з бел-чырвона-белым сцягам. Больш шырокі ўдзел беларускай супольнасці плануюць да гадавіны Грунвальдскай бітвы ў ліпені 2027 года. Святлана Ціханоўская: «Грунвальдская бітва — адна з найважнейшых падзей нашай гісторыі. Яна нагадвае, што беларуская гісторыя — неад’емная частка еўрапейскай. Ужо шмат гадоў беларусы прыязджаюць на Грунвальдскае поле з бел-чырвона-белымі сцягамі. Для нас гэтае месца такое ж важнае і сімвалічнае, як і для палякаў, літоўцаў і ўкраінцаў. Праз супрацоўніцтва з музеем мы хочам зрабіць беларускую прысутнасць больш бачнай і ўмацаваць сувязі паміж нашымі народамі». Падрабязней — на сайце.

Views over time

05K10K18 Sep 14:4911 Nov 17:049.6K18 Sep 14:49: 0 views11 Nov 17:04: 9,560 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
18 Sep 2026, 14:490
11 Nov 2026, 17:049.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)