Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

«Ідэалагічная індактрынацыя цесна звязана з мілітарызацыяй» Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Павел Церашковіч у размове з Радыё Свабода распавёў пра асноўныя праблемы беларускай адукацыі: узмацненне ідэалагічнай апрацоўкі дзяцей і мілітарызацыю адукацыйнага працэсу. Галоўнае з інтэрв’ю: Пра ідэалагічнае выхаванне «Сістэмная праблема ў тым, што адукацыя ў школах становіцца не галоўнай задачай. Галоўная задача — ідэалагічнае выхаванне, або, калі казаць больш дакладна, індактрынацыя — выхаванне паслухмянасці да ўлады. За тым, як школы выконваюць ідэалагічную праграму, цяпер сочыць нават пракуратура. Пры гэтым узроставы парог такой “апрацоўкі” панізіўся ўжо да дзіцячых садкоў: туды прыходзяць вайскоўцы, паказваюць зброю, даюць дзецям яе патрымаць. Чым старэйшымі становяцца дзеці, тым больш актыўна іх уцягваюць у гэтую сістэму». Пра мілітарызацыю адукацыі «Другая вялікая праблема — мілітарызацыя. У школах аднаўляецца пачатковая ваенная падрыхтоўка, але цяпер гэта ўжо цэлая сістэма, якая ахоплівае дзяцей ад першага класа і да апошняга курса ўніверсітэта. “Зарнічка”, “Зарніца”, “Арляняты”, “Прарыў”, конкурсы ваеннага строю і песні, вайсковыя клубы — усё гэта становіцца часткай адукацыйнага працэсу. Асабліва паказальна, што сёлета на вайсковыя зборы накіроўвалі не толькі хлопцаў, але і дзяўчат. У Беларусі патрыятычнае выхаванне фактычна ператварылася ў ваенна-патрыятычнае: іншага патрыятызму, акрамя як у галіфэ і колерах хакі, цяпер не ўяўляюць». Пра якасць адукацыі і закрытасць вынікаў «Беларусь адзін раз удзельнічала ў міжнароднай праграме ацэнкі адукацыйных дасягненняў навучэнцаў PISA, а пасля вырашыла больш не ўдзельнічаць. Два разы праводзілася Рэспубліканская праверка якасці ведаў, але яе вынікі так і не апублікавалі. Нават калі б вынікі былі апублікаваныя, узнікае пытанне: з чым іх параўноўваць? Школа пакуль яшчэ больш-менш працуе і пэўная база захоўваецца. А вось вышэйшая адукацыя коціцца пад адхон, бо там ёсць магчымасць рабіць больш дакладныя замеры якасці».

Views over time

01K2K3K4K15 Sep 06:4511 Nov 17:043.2K15 Sep 06:45: 0 views11 Nov 17:04: 3,210 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
15 Sep 2026, 06:450
11 Nov 2026, 17:043.2K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.