«Ёсць беларускія сем’і, для якіх такія школьныя зборы цяпер — яшчэ адзін вялікі клопат» Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай далучылася да збору канцтавараў для беларускіх дзяцей і сабрала школьныя рэчы для сем’яў, якім цяпер патрэбная дадатковая падтрымка. Сёння Святлана Ціханоўская прыехала ў Цэнтр беларускай салідарнасці і перадала ад каманды сшыткі, алоўкі, фарбы, папкі ды іншыя неабходныя рэчы да пачатку навучальнага года. Вы таксама можаце дапамагчы беларускім сем’ям на пачатку навучальнага года — да збору можна далучыцца па спасылцы.
Светлана Тихановская ✔
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15 Сайт: https://tsikhanouskaya.org/ Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/ FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
-
-



Ціханоўская заклікала міжнародных партнёраў пашырыць падтрымку беларусаў На гэтым тыдні Святлана Ціханоўская правяла два брыфінгі — 1 і 2 верасня. Яна сустрэлася з дыпламатамі краін Лацінскай Амерыкі, Іспаніі і Партугаліі, а таксама з прадстаўнікамі 17 краін ЕС. Еўрапейскіх партнёраў Ціханоўская заклікала захаваць санкцыі да сістэмных змен у Беларусі. Яна распавяла пра працу дзеля вызвалення палітвязняў, супрацоўніцтва з Украінай і рызыку далейшага ўцягвання Беларусі ў вайну. Падрабязнасці. Дыпламатам краін Лацінскай Амерыкі Ціханоўская прапанавала развіваць прамыя кантакты з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і падтрымліваць беларускае пытанне ў ААН. Падрабязнасці. Святлана Ціханоўская: «Сітуацыя ў рэгіёне хутка змяняецца, і нам важна пастаянна трымаць міжнародных партнёраў у курсе таго, што адбываецца ў Беларусі. Такія сустрэчы даюць магчымасць падрабязна абмеркаваць змены, растлумачыць нашыя патрэбы і дамовіцца пра далейшыя крокі. Рэпрэсіі працягваюцца, адбываюцца новыя затрыманні, і людзі па-ранейшаму трапляюць за краты за свае перакананні. Нашыя партнёры павінны бачыць поўную карціну. Таму мы працягваем дамагацца, каб Беларусь заставалася ў міжнародным парадку дня, а праца дзеля вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення пераследу не спынялася».
-
«А ў вас увогуле ёсць план?»: адказваем на пытанні, якія Офіса Святланы Ціханоўскай задаюць часцей за ўсё Што рабіць, калі скончыўся беларускі пашпарт? Чым Офіс можа дапамагчы беларусам? У чым розніца паміж Офісам, Кабінетам і Каардынацыйнай Радай? Ці магчымыя перамовы з прадстаўнікамі рэжыму? І так — ці ёсць у Офіса план? Гэтыя і дзясяткі іншых пытанняў каманда рэгулярна атрымлівае ў лістах, каментарах, на сустрэчах з беларусамі і асабістых размовах. Цяпер адказы сабраныя ў адным месцы — у новым раздзеле FAQ на сайце. Там можна даведацца, чым Офіс можа дапамагчы на практыцы, куды звяртацца ў складанай сітуацыі, якія пазіцыі мае па ключавых пытаннях і як прапанаваць сваю ідэю ці далучыцца да працы. Каб наступны раз не шукаць адказ па дзясятках старонак — захоўвайце спасылку. 📌 Чытаць FAQ 📞 Кантакты Офіса, па якім вы можаце да нас звярнуцца
-



+1
Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы 3 верасня ў Вільні спікер Сейма Літвы Юозас Олекас афіцыйна прыняў Святлану Ціханоўскую. Удзел у сустрэчы таксама ўзялі дэпутаты групы «За дэмакратычную Беларусь» і прадстаўнікі большасці палітычных партыяў. З беларускага боку — дарадцы Ціханоўскай Францішак Вячорка, Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька. Святлана Ціханоўская выказала глыбокую ўдзячнасць літоўскаму парламенту за паслядоўную і прынцыповую пазіцыю і падтрымку беларускага народа, а таксама за рашэнні, якія не прыраўнялі беларусаў да расіянаў. Асобна была адзначана прамова спікера Олекаса на пленарнай сесіі і яго віншаванне беларусаў з 25 жніўня — Днём прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Ключавыя тэмы сустрэчы: – Старшынства Літвы ў Савеце ЕС. Святлана Ціханоўская заклікала зрабіць Беларусь адным з прыярытэтаў еўрапейскага парадку дня падчас старшынства Літвы; – Падрыхтоўка да вызваленняў палітычных зняволеных. Ціханоўская падзякавала Літве за падтрымку ў пытаннях лагістыкі і легалізацыі; – Магчымасць абмену беларускіх правоў кіроўцы без дадатковых экзаменаў для тых, у каго гуманітарны ВНЖ (па прыкладзе Польшчы) і ўвядзенне іспытаў на беларускай мове; – Вяртанне Беларусі ў спіс краін, грамадзяне якіх могуць атрымліваць дзяржаўныя стыпендыі Літвы для навучання ў магістратуры, і аднаўленне гэтай магчымасці ў наборы на 2027 год; – Абмеркавалі арганізацыю курсаў літоўскай мовы для беларусаў; – Сацыяльныя пытанні, у тым ліку падтрымку для дзяцей з інваліднасцю; – Будучыня Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і важнасць захавання доступу доступу беларусаў да адукацыі; – Атрымалі прынцыповую згоду на падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Сеймам Літвы, арганізацыю і правядзенне пасяджэння Альянсу парламенцкіх груп «За дэмакратычную Беларусь» у Вільні. «Літва застаецца адным з найбольш надзейных палітычных сяброў дэмакратычнай Беларусі. Наша галоўная мэта — ператварыць гэтую падтрымку ў яшчэ больш трывалыя і канкрэтныя дзеянні для беларусаў», — падсумавала Святлана Ціханоўская.
-
Чтобы имя человека появилось в списках на освобождение, о нем должны узнать. Расскажите о своем человеке! Освобождение политических заключенных – приоритет Офиса Светланы Тихановской. Мы ежедневно работаем с международными партнерами, дипломатами и правозащитными организациями, чтобы добиваться свободы для каждого и каждой, кто лишен ее по политическим мотивам. Сегодня правозащитникам известно о тысячах фигурантов политических дел с 2020 года. За каждой этой цифрой – чей-то сын, чья-то жена, чей-то близкий друг. Но мы знаем и о том, что существуют люди, о преследовании которых не знает никто, кроме их семей. Понять близких можно: почти всегда за молчанием стоит желание защитить и логика «как бы не навредить». Кажется, что тишина – это более безопасно. К сожалению, за эти годы стало очевидно: невидимость не защищает. Чтобы об освобождении человека стали говорить, чтобы его свобода стала предметом дипломатии, о нем должны узнать. Леонид Морозов, советник Светланы Тихановской по правовым вопросам: «Мне не раз приходилось объяснять родственникам простую вещь: невозможно требовать освобождения человека, чьего имени мы не знаем. Списки, с которыми работают дипломаты и международные организации, состоят не из цифр, а из имён. Каждое обращение семьи – это ещё одно имя, за которое есть кому вступиться». Когда начинается разговор об освобождении, дипломаты и переговорщики оперируют зафиксированными историями. Человека, о котором не сообщили, в этих списках просто нет. За него некому попросить. Как передать информацию безопасно? – Если ваш родственник, друг или знакомый находится за решеткой по политическим мотивам, напишите в Правозащитный центр «Вясна»: @ViasnaSOS, @Viasnainfo – Если писать изнутри страны страшно, передайте информацию через знакомых за границей. Так делают многие – это нормально и это безопаснее.
-
«Пазаймацца з рэпетытарамі карысна не толькі школьнікам, але і некаторым міністрам» Напярэдадні пачатку новага навучальнага года міністр адукацыі Андрэй Іванец даў інтэрв’ю выданню «Анлайнер», у якім падзяліўся вельмі негатыўным стаўленнем да рэпетытараў. Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях навукі і адукацыі Павел Церашковіч пракаментаваў гэтую заяву: «Тое, што міністру не падабаюцца рэпетытары, мяне не моцна здзівіла. Гэта меркаванне чыноўніка дзяржавы, якая ўсё, што ёй непасрэдна не падначалена, лічыць аўтаматычна варожым і падазроным. Іванец мяркуе, што школьная праграма настолькі простая, што кожны з бацькоў павінен вырашыць задачу па матэматыцы чацвёртага класа і дапамагчы дзіцяці без якога-небудзь рэпетытара. Аднак сам міністр прызнаецца, што пры паступленні ў Ліцэй БДУ ледзь не заваліў матэматыку, бо яму «гэты прадмет быў не надта цікавы». Выглядае на тое, што гэтая адсутнасць цікавасці захавалася і на міністэрскай пасадзе. На пытанне пра недзяржаўную адукацыю Іванец кажа: «Прыватная адукацыя ёсць. Сёння гэта шэсць прыватных школ і два прыватныя дзіцячыя садкі». Гэта ажно 0,21% ад усіх школ і 0,05% — ад усіх садкоў. За 5 гадоў колькасць такіх школ скарацілася ў 3,5 раза, садкоў — у 7 разоў. Больш за тое, за 5 гадоў колькасць выхаванцаў дзіцячых садкоў скарацілася на 84,5 тысячы (на 21%). За той самы перыяд сістэма адукацыі недалічылася 13 тысяч настаўнікаў. Доля выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў са ступенямі кандыдата або доктара ўпала да 40%. І таму зусім не выпадкова, што ў сусветным рэйтынгу QS за 5 гадоў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт абрынуўся з 317-га месца на 533-е, а у рэйтынгу вышэйшай адукацыі Times апынуўся па-за межамі першых 1,5 тысячы найлепшых універсітэтаў. На апошняй калегіі міністэрства ў ліпені было агучана, што за 4 гады колькасць замежных студэнтаў у Беларусі павялічылася на 10 тыс. і дасягнула 37 тысяч. Праблема толькі ў тым, што супрацоўнікі Дзяржкамстата падаюць зусім іншую лічбу — 24 тысячы замежных студэнтаў — і сцвярджаюць, што за апошнія гады яна амаль не змянілася. Мараль усяго гэтага наступная: не крыўдзі рэпетытара. Пазаймацца з ім карысна не толькі школьнікам, але і некаторым міністрам».
-
«Адукацыя мусіць даваць дзіцяці свабоду думаць, а настаўніку — свабоду вучыць» У Дзень ведаў Святлана Ціханоўская звярнулася да школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і бацькоў. Яна заклікала маладых людзей захоўваць цікаўнасць і шукаць свой шлях, падзякавала настаўнікам, якія пад ціскам ідэалогіі працягваюць вучыць дзяцей думаць, а бацькам — за падтрымку і сумленныя размовы з дзецьмі дома. «Адукацыя мусіць даваць дзіцяці свабоду думаць, а настаўніку — свабоду вучыць. Сёння я хачу сказаць усім школьнікам і студэнтам: не страчвайце цікаўнасці. Нягледзячы ні на што, шукайце тое, што цікава менавіта вам, развівайце свае таленты, знаёмцеся і знаходзьце сваіх людзей. Веды і ўменні, якія вы здабываеце сёння, застануцца з вамі пры любых абставінах. Я ведаю, што прыйдзе час, калі беларуская школа зноў будзе месцам ведаў, развіцця і свабоды, а не страху і ідэалогіі. Таму што тое, якую адукацыю атрымліваюць нашы дзеці сёння, вызначае, якой будзе Беларусь заўтра. З Першым верасня!» Поўны тэкст.
-
Жнівень 2026: галоўныя падзеі У жніўні галоўнай падзеяй стала Канферэнцыя «Новая Беларусь» у Варшаве. Паралельна працягвалася праца з міжнароднымі партнёрамі, пытаннямі легалізацыі і бяспекі, а таксама падтрымкай культурных і грамадскіх ініцыятываў. Вынікі месяца: – Канферэнцыя «Новая Беларусь». Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркоўвалі стратэгію дэмакратычных сілаў, супрацоўніцтва з Украінай, будучыя рэформы, медыя, бяспеку і падтрымку беларусаў за мяжой. Вынікі — па спасылцы. – Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці Канферэнцыі і прыняла ўдзел у дыскусіі пра выклікі, прыярытэты і далейшую працу дэмакратычных сілаў. – Беларусы Варшавы адзначылі Дзень Годнасці з удзелам Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, дыяспары і міжнародных партнёраў. – Сустрэча Ціханоўскай з амбасадарамі і дыпламатамі, якія працуюць па Беларусі. Гаворка ішла пра падтрымку беларусаў і далейшую каардынацыю з міжнароднымі партнёрамі. – Сустрэчы з беларусамі і прадстаўнікамі беларускіх ініцыятываў. У жніўні адбыліся сустрэчы падчас Канферэнцыі, жаночы сняданак у Варшаве, адкрыццё Кубка Мікіты Мелказёрава. – Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам. Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі развітання з палітыкам і грамадскім дзеячам, адным з важных людзей у гісторыі беларускага дэмакратычнага руху. – Дзяніс Кучынскі цягам месяца правёў шэраг працоўных сустрэчаў. Сярод іх — сустрэча з прадстаўнікамі МЗС Польшчы, з кіраўніцай Дэпартамента міграцыі Літвы Індрэ Гаспарэ, а таксама з канцлерам Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы. – Даклад “Wanted by Dictator: Red Notice State”. Дакумент паказвае, як рэжым выкарыстоўвае міжнародныя механізмы, у тым ліку Інтэрпол, для пераследу беларусаў за мяжой. – Зварот Ціханоўскай да беларусаў у 35-ю гадавіну аднаўлення незалежнасці Беларусі. У прамове яна падкрэсліла каштоўнасць незалежнасці і адказнасць за яе захаванне. Наперадзе — новы палітычны сезон. Будуць новыя сустрэчы, рашэнні і крокі па тых напрамках, якія былі вызначаныя ў жніўні. Сачыце за навінамі!
-



+6
Ад школы да фронту: як Расія і рэжым уцягваюць беларускую моладзь у вайну Каля 13000 беларусаў вучацца ў расійскіх універсітэтах, дзе студэнтаў ужо сістэмна вярбуюць у войска. Паводле даследавання, 1338 грамадзянаў Беларусі ваявалі на баку Расіі супраць Украіны, прынамсі 314 з іх загінулі. Гэты шлях пачынаецца значна раней: з ваенна-патрыятычных класаў і лагераў у Беларусі, расійскіх адукацыйных квотаў і паступовага прывучэння моладзі да вайсковай службы. Ва ўніверсітэтах да прапаганды дадаюцца грошы, ціск і падманныя абяцанні «аднаго года аператарам дрона», які можа скончыцца бестэрміновай службай на фронце. У картках — ключавыя лічбы, як працуе гэты канвеер і якія альтэрнатывы можа прапанаваць Еўропа беларускай моладзі.
-
Как беларусы будут судить Лукашенко, Караева и Карпенкова? После 2020 года репрессии в Беларуси стали частью государственной политики. Незаконные задержания, пытки, политически мотивированные уголовные дела, преследование беларусов внутри страны и за ее пределами — все эти преступления должны получить правовую оценку. В новом видео советник Светланы Тихановской по правовым вопросам Леонид Морозов рассказывает: 1. Как добиться справедливости? 2. Кто и где будет судить виновных? 3. Почему уже сегодня важно собирать доказательства преступлений режима? 4. Какое значение имеет инициатива Литвы по открытию расследования в Международном уголовном суде и почему уже сейчас необходимо документировать преступления режима? Открытие расследования Международного уголовного суда по инициативе Литвы — действительно историческое событие для Беларуси. Огромный вклад в продвижение этого процесса внесли представители демократических сил и команда Павла Латушко. Это важный шаг к тому, чтобы преступления против беларусов получили международную правовую оценку, а виновные не смогли избежать ответственности. Справедливость требует времени, но работа над ней идет уже сегодня. И каждый собранный факт приближает момент, когда виновные ответят перед законом.
-
«Падтрымка Украіны і Беларусі — гэта не дабрачыннасць» У інтэрв'ю PBS NewsHour Святлана Ціханоўская расказала пра рэпрэсіі ў Беларусі і тое, чаму падтрымка дэмакратычнай Беларусі адпавядае інтарэсам бяспекі ўсяго дэмакратычнага свету. Галоўнае з інтэрв’ю: Пра рэпрэсіі ў краіне «Ужо шэсць гадоў Беларусь жыве ва ўмовах рэпрэсій. Кожны дзень адбываюцца новыя затрыманні, а за кратамі застаюцца як мінімум 800 палітычных зняволеных. Але пры гэтым беларусы пераважна адмаўляюцца ад прамога ўдзелу ў вайне. Яны не лічаць украінцаў ворагамі і разумеюць, што лёсы Беларусі і Украіны непарыўна звязаныя». Пра ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны «Беларускі рэжым ужо ўдзельнічае ў гэтай вайне, але не таму, што гэта выбралі беларусы, а таму, што Лукашэнка вырашыў служыць Пуціну. Ён дазволіў расійскім войскам уварвацца ва Украіну з тэрыторыі Беларусі, забяспечвае ваенную інфраструктуру, лагістыку, паліўныя заводы і палітычнае прыкрыццё». Пра падтрымку Украіны і Беларусі «Падтрымка Украіны і Беларусі — гэта не дабрачыннасць. Гэта адна з самых разумных інвестыцый у бяспеку самой Амерыкі. Калі Пуцін пацярпіць паразу ва Украіне, а Беларусь стане свабоднай, Еўропа будзе больш бяспечнай, НАТА — мацнейшым, а Крэмль — значна слабейшым. Я сапраўды застаюся аптымісткай».
-



+5
Как режим Лукашенко использует Интерпол для преследования беларусов за рубежом Во время Конференции «Новая Беларусь» советник Светланы Тихановской по правовым вопросам Леонид Морозов представил доклад «Wanted by Dictator: Red Notice State», который демонстрирует использование режимом Лукашенко механизмов Интерпола и других инструментов международного сотрудничества для транснациональных репрессий. Как работает эта система? Кто находится в зоне риска? Что предлагается изменить в документе? Ответы юридической команды Офиса — в карточках. «Wanted by Dictator: Red Notice State» подготовлен Офисом Светланы Тихановской совместно с BELPOL при содействии «Киберпартизан» и независимых экспертов.
-
Літва павіншавала беларусаў з Днём аднаўлення незалежнасці. Дарадца Ціханоўскай — з Сейма Літвы Пленарнае пасяджэнне Сейма Літвы сёння пачалося з віншавання беларусаў з Днём аднаўлення незалежнасці. Дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька распавядае пра гэта і пра працу ў Сейме. «Сёння скарыстаў магчымасць не толькі святкаваць, але і працаваць у Сейме Літоўскай Рэспублікі. Перадаў паперы з абгрунтаваннем, каб беларусы мелі магчымасць абменьваць правы кіроўцы альбо здаваць іспыты на беларускай мове. Альбо і тое, і іншае. Палітыка — гэта і бюракратыя, таму яна патрабуе часу і намаганняў, каб задуманае стала рэальнасцю». Падрабязней — у відэа.
-
«Незалежнасць — гэта права самім вызначаць свой лёс» 25 жніўня, у 35-ю гадавіну аднаўлення незалежнасці Беларусі, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў. Яна заклікала памятаць, наколькі крохкай можа быць незалежнасць, і падкрэсліла: сёння захаванне сваёй краіны — агульны інтарэс беларусаў з рознымі поглядамі, як унутры краіны, так і за яе межамі. «Мне здаецца, незалежнасць — гэта тое, што сёння можа яднаць усіх беларусаў. Тых, хто быў на вуліцах у 2020-м. І тых, хто не выходзіў. Тых, хто жыве ў Беларусі. І тых, хто быў вымушаны з’ехаць. Людзей розных палітычных поглядаў, нават тых, хто сёння знаходзіцца па розныя бакі барыкадаў». Глядзець відэа — па спасылцы. Поўны тэкст звароту — на сайце.
-
Запрашаем на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай 27 жніўня! Далучайцеся да анлайн-сустрэчы 27 жніўня, з 16:00 да 17:00 па Мінску. На размовах будзе таксама прысутнічаць дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў. Асабістыя размовы — гэта магчымасць для беларусаў задаць свае пытанні, падзяліцца меркаваннямі, прапановамі ці распавесці пра праблемы, якія вас хвалююць. Для беларусаў і беларусак унутры краіны ўдзел застаецца бяспечным. Каб прыняць удзел у размове, неабходна загадзя зарэгістравацца па спасылцы. Усё, што трэба ведаць пра асабістыя размовы, у тым ліку правілы ўдзелу і бяспекі, можна прачытаць тут.
-
edited Святлана Ціханоўская павіншавала народ Украіны з Днём Незалежнасці «За сваю незалежнасць вы кожны дзень плаціце вялікую цану. Сваім прыкладам вы паказваеце ўсяму свету, што такое мужнасць. І даяце надзею іншым народам, якія таксама змагаюцца за свабоду. Тры месяцы таму я была ў Кіеве і бачыла вашу сілу на свае вочы. Краіна ваюе — і жыве. Працуе. Вучыцца. Будуе. Плануе будучыню. І я хачу, каб вы ведалі: беларусы — на вашым баку. Беларускія добраахвотнікі ваююць за Украіну са зброяй у руках. Беларускія партызаны спынялі расійскія вайсковыя эшалоны. Валанцёры ратуюць жыцці, збіраюць машыны, дроны і медыцынскую дапамогу. Беларуская дыяспара дапамагае Украіне па ўсім свеце. Журналісты і актывісты выкрываюць расійскую прапаганду і злачынствы рэжыму. А ў беларускіх турмах дагэтуль сядзяць людзі за салідарнасць з Украінай і супраціў расійскай агрэсіі. Гэта — сапраўдная Беларусь». Поўны тэкст звароту – па спасылцы.
-



+6
У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам Сёння ў Варшаве прайшла цырымонія развітання з выбітным беларускім грамадскім і палітычным дзеячам, кандыдатам у прэзідэнты Беларусі 2006 года Аляксандрам Мілінкевічам. Набажэнства і жалабныя мерапрыемствы сабралі сотні беларусаў, дыпламатаў і прадстаўнікоў польскага ўраду. Абедзведзенне і служба прайшлі ў Архікатэдральным саборы святога Яна Хрысціцеля ў гістарычным цэнтры польскай сталіцы. Падчас цырымоніі Аляксандр Мілінкевіч быў пасмяротна ўшанаваны высокай польскай дзяржаўнай узнагародай — Кавалерскім крыжом Ордэна Адраджэння Польшчы (Krzyż Kawalerski Orderu Odrodzenia Polski) за выключныя заслугі ў развіцці беларуска-польскага дыялогу і барацьбу за дэмакратыю. У цырымоніі ўзяла ўдзел Святлана Ціханоўская. У сваёй развітальнай прамове яна адзначыла выключную ролю Мілінкевіча ў згуртаванні дэмакратычных сіл, яго адданасць еўрапейскаму выбару Беларусі і шматгадовую працу на карысць свабоды. Аляксандр Мілінкевіч пакінуў глыбокі след у сучаснай гісторыі Беларусі як сімвал мірнага супраціву, інтэлектуальнай палітыкі і вернасці сваім прынцыпам. Палітыка пахавалі на ганаровых Вайсковых могілках Павонзкі (Cmentarz Wojskowy na Powązkach). Гэта галоўны нацыянальны некропаль Польшчы, дзе хаваюць толькі ў выключных выпадках.
-
edited
Святлана Ціханоўская на развітанні з Аляксандрам Мілінкевічам Сёння ў варшаўскім Архікатэдральным саборы святога Яна Хрысціцеля праходзіць цырымонія развітання з Аляксандрам Мілінкевічам. У набажэнстве і жалабных мерапрыемствах узяла ўдзел Святлана Ціханоўская, якая выступіла з развітальнай прамовай. «Ён быў тым палітыкам, за якога ніколі не было сорамна. На якога хацелася раўняцца. У ім беларусы бачылі прыстойнага і адказнага лідара. І тую іншую Беларусь — нармальную, несавецкую, еўрапейскую. Ён жыў Беларуссю. Дыхаў Беларуссю. Асабістае і нацыянальнае для яго былі непадзельныя. І ён вельмі любіў наш народ. Гэтая любоў рабіла яго такім сваім. Сваім для вельмі розных людзей. Спадар Аляксандр, дзякуй за ўсё, што Вы паспелі зрабіць. Беларусам будзе Вас вельмі не хапаць. Светлая памяць». Пасля завяршэння набажэнства пахавальная працэсія накіруецца на сталічныя могілкі Павонзкі.
-
repost 


+6
✨Што натхняе нашых валанцёраў і валанцёрак? Пагутарылі з Кацярынай, Ліляй і Мікітам, якія валанцёрылі на Канферэнцыі «Новая Беларусь»! Пра тое, што матывуе іх дапамагаць, што дае ім валанцёрства і якія моманты яны запомнілі з «Новай Беларусі» — у картках. ❤️🔥 Хочаце далучыцца да Валанцёрскай праграмы Офіса Святланы Ціханоўскай? Пераходзьце на сайт і запаўняйце форму рэгістрацыі (з Беларусі — толькі з VPN).
-
Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам 22 жніўня ў Варшаве адбудзецца развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам — грамадскім і палітычным дзеячам, адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад аб’яднанай дэмакратычнай апазіцыі на выбарах 2006 года, лаўрэатам прэміі імя Сахарава і пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай па рэалізацыі еўрапейскага выбару Беларусі. Аляксандр Уладзіміравіч пайшоў з жыцця 11 жніўня на 80-м годзе жыцця. Расклад цырымоніі: 10:00 — Выстаўленне труны для развітання ў Архікатэдральным саборы Святога Яна Хрысціцеля (Archikatedra św. Jana Chrzciciela). 12:00 — Пахавальная святая імша ў Архікатэдральным саборы. 15:00 — Пахаванне на Вайсковых могілках «Павонзкі» (Cmentarz Wojskowy na Powązkach). Запрашаем беларусаў у Варшаве далучыцца да супольнай малітвы, развітацца з Аляксандрам Уладзіміравічам і разам ушанаваць памяць чалавека, які шмат гадоў працаваў дзеля свабоднай і еўрапейскай Беларусі.
- Older posts