Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏
edited

Святлана Ціханоўская павіншавала народ Украіны з Днём Незалежнасці «За сваю незалежнасць вы кожны дзень плаціце вялікую цану. Сваім прыкладам вы паказваеце ўсяму свету, што такое мужнасць. І даяце надзею іншым народам, якія таксама змагаюцца за свабоду. Тры месяцы таму я была ў Кіеве і бачыла вашу сілу на свае вочы. Краіна ваюе — і жыве. Працуе. Вучыцца. Будуе. Плануе будучыню. І я хачу, каб вы ведалі: беларусы — на вашым баку. Беларускія добраахвотнікі ваююць за Украіну са зброяй у руках. Беларускія партызаны спынялі расійскія вайсковыя эшалоны. Валанцёры ратуюць жыцці, збіраюць машыны, дроны і медыцынскую дапамогу. Беларуская дыяспара дапамагае Украіне па ўсім свеце. Журналісты і актывісты выкрываюць расійскую прапаганду і злачынствы рэжыму. А ў беларускіх турмах дагэтуль сядзяць людзі за салідарнасць з Украінай і супраціў расійскай агрэсіі. Гэта — сапраўдная Беларусь». Поўны тэкст звароту – па спасылцы.

Views over time

05K10K24 Aug 06:1711 Nov 17:0411.1K24 Aug 06:17: 0 views11 Nov 17:04: 11,100 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
24 Aug 2026, 06:170
11 Nov 2026, 17:0411.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)