Жнівень 2026: галоўныя падзеі У жніўні галоўнай падзеяй стала Канферэнцыя «Новая Беларусь» у Варшаве. Паралельна працягвалася праца з міжнароднымі партнёрамі, пытаннямі легалізацыі і бяспекі, а таксама падтрымкай культурных і грамадскіх ініцыятываў. Вынікі месяца: – Канферэнцыя «Новая Беларусь». Удзельнікі і ўдзельніцы абмяркоўвалі стратэгію дэмакратычных сілаў, супрацоўніцтва з Украінай, будучыя рэформы, медыя, бяспеку і падтрымку беларусаў за мяжой. Вынікі — па спасылцы. – Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці Канферэнцыі і прыняла ўдзел у дыскусіі пра выклікі, прыярытэты і далейшую працу дэмакратычных сілаў. – Беларусы Варшавы адзначылі Дзень Годнасці з удзелам Святланы Ціханоўскай, прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, дыяспары і міжнародных партнёраў. – Сустрэча Ціханоўскай з амбасадарамі і дыпламатамі, якія працуюць па Беларусі. Гаворка ішла пра падтрымку беларусаў і далейшую каардынацыю з міжнароднымі партнёрамі. – Сустрэчы з беларусамі і прадстаўнікамі беларускіх ініцыятываў. У жніўні адбыліся сустрэчы падчас Канферэнцыі, жаночы сняданак у Варшаве, адкрыццё Кубка Мікіты Мелказёрава. – Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам. Ціханоўская ўзяла ўдзел у цырымоніі развітання з палітыкам і грамадскім дзеячам, адным з важных людзей у гісторыі беларускага дэмакратычнага руху. – Дзяніс Кучынскі цягам месяца правёў шэраг працоўных сустрэчаў. Сярод іх — сустрэча з прадстаўнікамі МЗС Польшчы, з кіраўніцай Дэпартамента міграцыі Літвы Індрэ Гаспарэ, а таксама з канцлерам Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы. – Даклад “Wanted by Dictator: Red Notice State”. Дакумент паказвае, як рэжым выкарыстоўвае міжнародныя механізмы, у тым ліку Інтэрпол, для пераследу беларусаў за мяжой. – Зварот Ціханоўскай да беларусаў у 35-ю гадавіну аднаўлення незалежнасці Беларусі. У прамове яна падкрэсліла каштоўнасць незалежнасці і адказнасць за яе захаванне. Наперадзе — новы палітычны сезон. Будуць новыя сустрэчы, рашэнні і крокі па тых напрамках, якія былі вызначаныя ў жніўні. Сачыце за навінамі!