«Рускі мір — гэта такая нагода дакапацца да суседа» У інтэрв’ю Честнок-Live дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях навукі і адукацыі Павел Церашковіч разабраў, як змянялася канцэпцыя "рускага міру": ад культурнай супольнасці да інструмента палітычнага ціску, імперскай ідэалогіі і апраўдання вайны. Галоўнае з інтэрв’ю: Пра паняцце «рускі мір» «Калі коратка, рускі мір — гэта такая нагода дакапацца да суседа. Само гэтае словазлучэнне “рускі мір” увёў у сярэдзіне 90-х рускі філосаф Пётр Шчадравіцкі. Першапачаткова гаворка ішла пра сеткавую супольнасць людзей, якія размаўляюць па-руску за межамі Расіі. Але ў 2007 годзе расійскі акадэмік Вадзім Цішкоў вызначыў “рускі мір” праз падтрымку палітыкі Расіі, Крамля і Пуціна. Больш за тое, ён пісаў, што калі ў краіне больш за 30% насельніцтва размаўляе па-руску, Расія павінна ціснуць на гэтую краіну, каб зрабіць рускую мову другой дзяржаўнай або дамагацца яе федэралізацыі. Пасля анексіі Крыма мы ўбачылі, як гэтыя ідэі рэалізоўваліся і ў Мінскіх пагадненнях: федэралізацыя Украіны і асаблівы статус рускай мовы». Пра ідэалогію вайны «Вельмі паказальны прыклад — Цімафей Сяргейцаў, вучань Шчадравіцкага, які ў 2022 годзе напісаў артыкул пра тое, што Расія павінна зрабіць з Украінай. Там ужо гаворка ідзе пра тое, што падчас вайны трэба забіць як мага больш людзей, а пасля — акупаваць Украіну, правесці “дэнацыфікацыю” і “дэўкраінізацыю”, забараніць назву краіны і знішчыць украінскія кнігі. Гэта ўжо ідэалогія знішчэння. Сюды ж трэба дадаць маніпуляцыю гісторыяй — напрыклад, артыкул Пуціна пра ўкраінцаў, дзе гістарычныя аргументы выкарыстоўваюцца для абгрунтавання палітычных мэтаў. І яшчэ адзін вельмі важны элемент — культ Перамогі, які трансфармаваўся ў культ вайны і гвалту. Мы бачым, як гэта апошнімі гадамі трапіла і ў Беларусь: дзіцячыя ваенныя парады, людзі ў камуфляжы, культ зброі і нават усталяванне помнікаў Калашнікаву». Пра сілу і небяспеку ідэалогій «З “рускім светам“ шмат розных нестыковак — праблема ў тым, што ён працуе. Гэтая сумесь розных ідэяў мае вельмі моцную здольнасць да палітычнай мабілізацыі. Далучэнне да імперыі дае чалавеку пачуццё ўласнай значнасці: з'яўляецца адчуванне, што табе ёсць справа да ўсяго свету і ты можаш дакапацца да ўсяго. Гэты імперскі светапогляд выхоўваўся дзесяцігоддзямі, асабліва ў апошні час. Я памятаю, як расійскае тэлебачанне паказвала разбураны Алепа, а замест размовы пра тысячы загінулых людзей паказвала прагноз надвор’я для расійскіх лётчыкаў, каб ім было добра лятаць і бамбіць. Вось так гэтая сістэма працуе — яна робіць гвалт звычайнай і амаль непрыкметнай часткай жыцця».
Светлана Тихановская ✔
Звязацца ў Telegram: @askoffice_15 Сайт: https://tsikhanouskaya.org/ Inst: https://www.instagram.com/prezident.sveta/ FB: https://www.facebook.com/S.Tsikhanouskaya YouTube: www.youtube.com/@svetlana_tsikhanouskaya
-
-

«Офіс Святланы Ціханоўскай працягвае працу з літоўскімі дзяржаўнымі інстытутамі па пытаннях, якія непасрэдна закранаюць беларусаў у Літве. Мэта такога супрацоўніцтва — ператвараць кантакты і дамоўленасці ў практычныя рашэнні і магчымасці для беларускай супольнасці», — Дзяніс Кучынскі. Як зрабіць так, каб беларусам у Літве было прасцей жыць, працаваць і быць часткай грамадства? Як разам сачыць за бяспекай Беларускай АЭС? І як захаваць увагу да наступстваў Чарнобыля? Пра гэта гаварылі на сустрэчы ў Офісе Святланы Ціханоўскай з Уладзіславам Кандратовічам — канцлерам Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы і былым міністрам унутраных справаў. Падчас сустрэчы бакі гаварылі пра бяспеку Беларускай АЭС у Астраўцы. Незалежны маніторынг, удзел беларускіх экалагічных актывістаў і міжнародны кантроль за бяспекай станцыі застаюцца важнымі. Абмеркавалі і сітуацыю з пераглядам пераліку забруджаных пасля Чарнобыльскай катастрофы тэрыторый у Беларусі. У тым ліку — магчымыя наступствы для сацыяльных гарантый жыхароў населеных пунктаў, якія могуць страціць адпаведны статус. Яшчэ адна тэма — удзел беларусаў у грамадскім жыцці Літвы: экалагічных ініцыятывах, мясцовых выбарчых кампаніях і працы муніцыпалітэтаў. Закранулі і пытанне пасведчанняў кіроўцы для беларусаў. Яшчэ падчас працы Кандратовіча ў Міністэрстве ўнутраных справаў абмяркоўвалася магчымасць спрасціць абмен беларускіх правоў на літоўскія. Гэтая прапанова па-ранейшаму знаходзіцца ў працы. Таксама абмеркавалі магчымасць здачы экзамену на беларускай мове. Поўны рэліз з сустрэчы — на сайце.
-
Тры апдэйты ад дарадцы Святланы Ціханоўскай па выніках яе візіту ў Кіеў Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька — з апдэйтамі пасля візіту ў Кіеў і пасяджэння міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання «За дэмакратычную Беларусь» у Вярхоўнай Радзе Украіны: 1. Украінскія дэпутаты падтрымаюць ініцыятыву ўдавы беларускага добраахвотніка Аляксея Лазарава, які загінуў ва Украіне, каб званне Героя Украіны маглі атрымліваць не толькі грамадзяне краіны. 2. Яны далучацца да нямецка-швейцарскай ініцыятывы «хросных» беларускіх палітвязняў. 3. Возьмуць удзел у беларуска-ўкраінскіх ініцыятывах, у тым ліку — у форуме Астрожскіх і кампаніі за бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдзе.
-
-
🤍❤️🤍 Беларусь — гэта людзі, якія працягваюць змагацца Святлана Ціханоўская ў сваіх выступах неаднаразова гаварыла пра беларускі супраціў, незалежнасць і будучыню краіны. Пра людзей унутры Беларусі і за мяжой, якія захоўваюць салідарнасць, дапамагаюць адно аднаму і працягваюць працаваць дзеля дэмакратычных зменаў. Ключавыя выказванні беларускай лідаркі за апошнія паўгода: «Я не люблю, калі беларусаў называюць толькі ахвярамі. Так, нам цяжка, людзі ў турмах, але мы ўдзельнікі гістарычных падзеяў. Мы адстойваем незалежнасць і пішам сваю гісторыю. І, уклаўшы столькі намаганняў, мы абавязкова вернем сабе той дар, які беларусы атрымалі яшчэ ў 1918 годзе — сваю незалежную дзяржаву». «Існуе іншая Беларусь, свабодная Беларусь, якая працягвае супраціўляцца. Цяпер мы не можам публічна пратэставаць, але рух жыве ў падполлі. Мы працягваем працаваць у выгнанні дзеля дэмакратычных зменаў. У нас няма дзяржавы, але ў нас ёсць самае галоўнае — людзі, гатовыя змагацца за каштоўнасці». «Беларуская супольнасць — гэта не толькі акцыі і заявы. Гэта людзі. Гэта давер. Гэта мова, культура, памяць, узаемная дапамога і адчуванне, што мы не адны». «Мая мара — каб Беларусь стала краінай, дзе не спатрэбіцца тлумачыць дзецям, чаму іх бацька ў турме і што такое вайна. Я хачу, каб Беларусь была краінай, дзе працуе закон. Дзе абаронены бізнес. Дзе эканоміка можа расці. Краінай, дзе людзі не баяцца дзяржавы». «Беларускі супраціў, беларускі дэмакратычны рух — гэта не толькі палітычная дыпламатыя за мяжой, гэта штодзённая праца адважных людзей унутры краіны, бо яны складаюць аснову нашага супраціву». «Я не спынюся, пакуль кожны з палітвязняў не будзе вызвалены. Я веру, што мае дзеці вернуцца ў Беларусь, і я веру, што праўда і справядлівасць перамогуць, таму што гісторыю пішуць не дыктатары, а людзі». «Можа здавацца, што беларусы ціхія, але ў крытычны момант яны ўмеюць аб’ядноўвацца. Я гэтым вельмі ганаруся і заклікаю захаваць гэты ўнутраны агеньчык і быць гатовымі зноў зрабіць усё, што ад нас залежыць».
-
Пратэрмінаваныя пашпарты: як Офіс Ціханоўскай дамагаецца рашэнняў для беларусаў за мяжой? Міжнародны аддзел Офіса Святланы Ціханоўскай працягвае сістэмную працу над праблемай пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў. Пра тое, як вядуцца перамовы з урадамі розных краінаў і якіх вынікаў ужо ўдалося дасягнуць, распавёў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі. 📌 Праца вядзецца адразу ў двух кірунках 1. Агульнаеўрапейскі. Дзякуючы Люксембургскім рашэнням былі выпрацаваныя рэкамендацыі для краінаў Рады Еўропы адносна легалізацыі беларусаў, у тым ліку тых, хто мае пратэрмінаваныя пашпарты. 2. Індывідуальная праца з кожнай краінай. Бо кожная мае свае механізмы легалізацыі: у Літве і Польшчы дзейнічаюць сістэмныя рашэнні, у іншых краінах выкарыстоўваюцца пашпарты замежніка або іншыя формы легалізацыі. 📌 Кейс за кейсам — разам з дыяспарай Каманда Офіса супрацоўнічае з беларускімі дыяспарамі, заклікае іх уздымаць праблему праз мясцовыя інстытуты — амбудсменаў, праваабарончыя структуры і нацыянальныя органы ўлады. Адначасова пытанне прасоўваецца і на палітычным узроўні. А якія вынікі? У Іспаніі беларускія пашпарты — як дзеючыя, так і пратэрмінаваныя — прызнаюцца для шэрагу адміністрацыйных працэдур. Цяпер ёсць важны вынік і ў Швецыі: Міграцыйная служба афіцыйна прызнала, што вяртанне ў Беларусь дзеля атрымання новага пашпарта можа быць небяспечным і весці да палітычна матываванага пераследу. Гэта дазваляе беларусам у Швецыі прэтэндаваць на пашпарт іншаземца, а ў асобных выпадках — падаваць заявы на атрыманне або падаўжэнне ВНЖ без дзеючага беларускага пашпарта. Важна разумець, што такія рашэнні не з’яўляюцца хутка. Кожны такі кейс — гэта месяцы, а часам і гады сустрэч, перамоваў, збору доказаў і працы з дзяржаўнымі інстытуцыямі. Праца працягваецца і з іншымі краінамі. Кожнае такое рашэнне стварае прэцэдэнт і дадатковы аргумент для перамоваў з наступнымі дзяржавамі. 📌 Чаму гэта так складана? Рашэнні па дакументах часта прымаюць не міністэрствы замежных справаў, а МУС, міністэрствы юстыцыі або іншыя профільныя ведамствы. Акрамя таго, краіны павінны пераканацца, што чалавек сапраўды не можа бяспечна вярнуцца ў Беларусь, таму працэс патрабуе дадатковых праверак. Менавіта таму неабходная праца адразу на некалькіх узроўнях — палітычным, экспертным і адміністрацыйным. Дзяніс Кучынскі: «Рэжым Лукашэнкі стварыў пастку не толькі для беларусаў і беларусак, але і для ўрадаў іншых краінаў, якія цяпер вымушаныя шукаць прававыя механізмы для вырашэння гэтай праблемы. Пытанне пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў рэгулярна ўздымаецца падчас сустрэч Святланы Ціханоўскай з міністрамі дзяржаваў. Паралельна перамовы працягваюцца на працоўным узроўні — менавіта так удалося дасягнуць прагрэсу ў Іспаніі. Таму поспех магчымы толькі праз сумесныя намаганні — дзяржаўных органаў, парламентарыяў, міжнародных партнёраў і беларускіх дыяспар. Менавіта такая сінергія дапамагае знаходзіць рашэнні і адкрывае шлях да новых змен».
-
Што дае Ціханоўскай натхненне? «Крыніцай натхнення для мяне з'яўляюцца беларусы — як нацыя, як грамадства. У сённяшніх умовах кожны робіць тое, што можа: нехта ў кампаніі спявае песні на роднай мове, нехта перадае інфармацыю «Белполу», нехта пры слове Беларусь уяўляе сабе бел-чырвона-белы сцяг, а не цяперашні. І ўсе мы ідзём да адной мэты. Павольней, чым хацелася б. Але абавязкова дойдзем».