🤍❤️🤍 Беларусь — гэта людзі, якія працягваюць змагацца Святлана Ціханоўская ў сваіх выступах неаднаразова гаварыла пра беларускі супраціў, незалежнасць і будучыню краіны. Пра людзей унутры Беларусі і за мяжой, якія захоўваюць салідарнасць, дапамагаюць адно аднаму і працягваюць працаваць дзеля дэмакратычных зменаў. Ключавыя выказванні беларускай лідаркі за апошнія паўгода: «Я не люблю, калі беларусаў называюць толькі ахвярамі. Так, нам цяжка, людзі ў турмах, але мы ўдзельнікі гістарычных падзеяў. Мы адстойваем незалежнасць і пішам сваю гісторыю. І, уклаўшы столькі намаганняў, мы абавязкова вернем сабе той дар, які беларусы атрымалі яшчэ ў 1918 годзе — сваю незалежную дзяржаву». «Існуе іншая Беларусь, свабодная Беларусь, якая працягвае супраціўляцца. Цяпер мы не можам публічна пратэставаць, але рух жыве ў падполлі. Мы працягваем працаваць у выгнанні дзеля дэмакратычных зменаў. У нас няма дзяржавы, але ў нас ёсць самае галоўнае — людзі, гатовыя змагацца за каштоўнасці». «Беларуская супольнасць — гэта не толькі акцыі і заявы. Гэта людзі. Гэта давер. Гэта мова, культура, памяць, узаемная дапамога і адчуванне, што мы не адны». «Мая мара — каб Беларусь стала краінай, дзе не спатрэбіцца тлумачыць дзецям, чаму іх бацька ў турме і што такое вайна. Я хачу, каб Беларусь была краінай, дзе працуе закон. Дзе абаронены бізнес. Дзе эканоміка можа расці. Краінай, дзе людзі не баяцца дзяржавы». «Беларускі супраціў, беларускі дэмакратычны рух — гэта не толькі палітычная дыпламатыя за мяжой, гэта штодзённая праца адважных людзей унутры краіны, бо яны складаюць аснову нашага супраціву». «Я не спынюся, пакуль кожны з палітвязняў не будзе вызвалены. Я веру, што мае дзеці вернуцца ў Беларусь, і я веру, што праўда і справядлівасць перамогуць, таму што гісторыю пішуць не дыктатары, а людзі». «Можа здавацца, што беларусы ціхія, але ў крытычны момант яны ўмеюць аб’ядноўвацца. Я гэтым вельмі ганаруся і заклікаю захаваць гэты ўнутраны агеньчык і быць гатовымі зноў зрабіць усё, што ад нас залежыць».
Светлана Тихановская ✔
Subscribers
16.7K
+0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)
16.2%2.7K avg views
Posting
3.2/day
last 7 hours ago
Reactions per 1K views
54.9
❤ 👍 👏
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 19 Aug 2026, 07:03 | 0 |
| 11 Nov 2026, 17:04 | 3.2K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.