Светлана Тихановская ✔

@tsikhanouskaya · Belarusian · active

Subscribers 16.7K Subscribers, last 30 days: 16.7K → 16.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 16.2%2.7K avg views
Posting 3.2/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 54.9 ❤ 👍 👏

Пратэрмінаваныя пашпарты: як Офіс Ціханоўскай дамагаецца рашэнняў для беларусаў за мяжой? Міжнародны аддзел Офіса Святланы Ціханоўскай працягвае сістэмную працу над праблемай пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў. Пра тое, як вядуцца перамовы з урадамі розных краінаў і якіх вынікаў ужо ўдалося дасягнуць, распавёў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі. 📌 Праца вядзецца адразу ў двух кірунках 1. Агульнаеўрапейскі. Дзякуючы Люксембургскім рашэнням былі выпрацаваныя рэкамендацыі для краінаў Рады Еўропы адносна легалізацыі беларусаў, у тым ліку тых, хто мае пратэрмінаваныя пашпарты. 2. Індывідуальная праца з кожнай краінай. Бо кожная мае свае механізмы легалізацыі: у Літве і Польшчы дзейнічаюць сістэмныя рашэнні, у іншых краінах выкарыстоўваюцца пашпарты замежніка або іншыя формы легалізацыі. 📌 Кейс за кейсам — разам з дыяспарай Каманда Офіса супрацоўнічае з беларускімі дыяспарамі, заклікае іх уздымаць праблему праз мясцовыя інстытуты — амбудсменаў, праваабарончыя структуры і нацыянальныя органы ўлады. Адначасова пытанне прасоўваецца і на палітычным узроўні. А якія вынікі? У Іспаніі беларускія пашпарты — як дзеючыя, так і пратэрмінаваныя — прызнаюцца для шэрагу адміністрацыйных працэдур. Цяпер ёсць важны вынік і ў Швецыі: Міграцыйная служба афіцыйна прызнала, што вяртанне ў Беларусь дзеля атрымання новага пашпарта можа быць небяспечным і весці да палітычна матываванага пераследу. Гэта дазваляе беларусам у Швецыі прэтэндаваць на пашпарт іншаземца, а ў асобных выпадках — падаваць заявы на атрыманне або падаўжэнне ВНЖ без дзеючага беларускага пашпарта. Важна разумець, што такія рашэнні не з’яўляюцца хутка. Кожны такі кейс — гэта месяцы, а часам і гады сустрэч, перамоваў, збору доказаў і працы з дзяржаўнымі інстытуцыямі. Праца працягваецца і з іншымі краінамі. Кожнае такое рашэнне стварае прэцэдэнт і дадатковы аргумент для перамоваў з наступнымі дзяржавамі. 📌 Чаму гэта так складана? Рашэнні па дакументах часта прымаюць не міністэрствы замежных справаў, а МУС, міністэрствы юстыцыі або іншыя профільныя ведамствы. Акрамя таго, краіны павінны пераканацца, што чалавек сапраўды не можа бяспечна вярнуцца ў Беларусь, таму працэс патрабуе дадатковых праверак. Менавіта таму неабходная праца адразу на некалькіх узроўнях — палітычным, экспертным і адміністрацыйным. Дзяніс Кучынскі: «Рэжым Лукашэнкі стварыў пастку не толькі для беларусаў і беларусак, але і для ўрадаў іншых краінаў, якія цяпер вымушаныя шукаць прававыя механізмы для вырашэння гэтай праблемы. Пытанне пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў рэгулярна ўздымаецца падчас сустрэч Святланы Ціханоўскай з міністрамі дзяржаваў. Паралельна перамовы працягваюцца на працоўным узроўні — менавіта так удалося дасягнуць прагрэсу ў Іспаніі. Таму поспех магчымы толькі праз сумесныя намаганні — дзяржаўных органаў, парламентарыяў, міжнародных партнёраў і беларускіх дыяспар. Менавіта такая сінергія дапамагае знаходзіць рашэнні і адкрывае шлях да новых змен».

Views over time

05K10K15K18 Aug 07:2811 Nov 17:0412.4K18 Aug 07:28: 0 views11 Nov 17:04: 12,400 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
18 Aug 2026, 07:280
11 Nov 2026, 17:0412.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)