«Рускі мір — гэта такая нагода дакапацца да суседа» У інтэрв’ю Честнок-Live дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях навукі і адукацыі Павел Церашковіч разабраў, як змянялася канцэпцыя "рускага міру": ад культурнай супольнасці да інструмента палітычнага ціску, імперскай ідэалогіі і апраўдання вайны. Галоўнае з інтэрв’ю: Пра паняцце «рускі мір» «Калі коратка, рускі мір — гэта такая нагода дакапацца да суседа. Само гэтае словазлучэнне “рускі мір” увёў у сярэдзіне 90-х рускі філосаф Пётр Шчадравіцкі. Першапачаткова гаворка ішла пра сеткавую супольнасць людзей, якія размаўляюць па-руску за межамі Расіі. Але ў 2007 годзе расійскі акадэмік Вадзім Цішкоў вызначыў “рускі мір” праз падтрымку палітыкі Расіі, Крамля і Пуціна. Больш за тое, ён пісаў, што калі ў краіне больш за 30% насельніцтва размаўляе па-руску, Расія павінна ціснуць на гэтую краіну, каб зрабіць рускую мову другой дзяржаўнай або дамагацца яе федэралізацыі. Пасля анексіі Крыма мы ўбачылі, як гэтыя ідэі рэалізоўваліся і ў Мінскіх пагадненнях: федэралізацыя Украіны і асаблівы статус рускай мовы». Пра ідэалогію вайны «Вельмі паказальны прыклад — Цімафей Сяргейцаў, вучань Шчадравіцкага, які ў 2022 годзе напісаў артыкул пра тое, што Расія павінна зрабіць з Украінай. Там ужо гаворка ідзе пра тое, што падчас вайны трэба забіць як мага больш людзей, а пасля — акупаваць Украіну, правесці “дэнацыфікацыю” і “дэўкраінізацыю”, забараніць назву краіны і знішчыць украінскія кнігі. Гэта ўжо ідэалогія знішчэння. Сюды ж трэба дадаць маніпуляцыю гісторыяй — напрыклад, артыкул Пуціна пра ўкраінцаў, дзе гістарычныя аргументы выкарыстоўваюцца для абгрунтавання палітычных мэтаў. І яшчэ адзін вельмі важны элемент — культ Перамогі, які трансфармаваўся ў культ вайны і гвалту. Мы бачым, як гэта апошнімі гадамі трапіла і ў Беларусь: дзіцячыя ваенныя парады, людзі ў камуфляжы, культ зброі і нават усталяванне помнікаў Калашнікаву». Пра сілу і небяспеку ідэалогій «З “рускім светам“ шмат розных нестыковак — праблема ў тым, што ён працуе. Гэтая сумесь розных ідэяў мае вельмі моцную здольнасць да палітычнай мабілізацыі. Далучэнне да імперыі дае чалавеку пачуццё ўласнай значнасці: з'яўляецца адчуванне, што табе ёсць справа да ўсяго свету і ты можаш дакапацца да ўсяго. Гэты імперскі светапогляд выхоўваўся дзесяцігоддзямі, асабліва ў апошні час. Я памятаю, як расійскае тэлебачанне паказвала разбураны Алепа, а замест размовы пра тысячы загінулых людзей паказвала прагноз надвор’я для расійскіх лётчыкаў, каб ім было добра лятаць і бамбіць. Вось так гэтая сістэма працуе — яна робіць гвалт звычайнай і амаль непрыкметнай часткай жыцця».
Светлана Тихановская ✔
Subscribers
16.7K
+0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)
16.2%2.7K avg views
Posting
3.2/day
last 7 hours ago
Reactions per 1K views
54.9
❤ 👍 👏
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 21 Aug 2026, 07:11 | 0 |
| 11 Nov 2026, 17:04 | 2.9K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.