The Бульба

@thebulbaa · Belarusian · active

Канал, нетронутый лукашистской пропагандой. Здесь показывают весь треш, который происходит в нашей стране по вине ОДНОГО таракана. Чат: https://t.me/+k9uKx4khfuhiMGU5 Связь: @ivan_nester Почта: thebulbaa@protonmail.com

Subscribers 1.8K Subscribers, last 30 days: 1.8K → 1.8K +0 24h
Reach per post (ERR) 18.1%317 avg views
Posting 6.3/day last 6 hours ago
Reactions per 1K views 8.7 🤬 ❤ 👍
  1. edited

    Беларусаў працягваюць вербаваць на вайну Расеі супраць Украіны Пасля блакіроўкі сайта ў зоне .БЕЛ раздзел для беларусаў з'явіўся ўжо на расейскім рэсурсе. Там беларусам прапануюць далучыцца да «СВА», абяцаючы розныя прэферэнцыі. Сярод абяцанняў — нават магчымасць атрымаць зямлю ў Беларусі. Такім чынам, рэжым працягвае ствараць умовы для вярбоўкі беларусаў у чужую вайну.

  2. repost

    ‼️Напішыце нам ў рэдакцыю, калі вам вядома , хто супрацоўнічаў на адміністрацыі МПВ і здаваў іншых на сваю карысць:@volny_BY_tvBot

  3. repost

    Былы палитзняволены Эдкард Пальчыс заявиў ,што не ўсіх палітвязняў варта падтрымліваць, бо некаторыя супрацоўнічалі Эдуард Пальчыс распавёў пра дапамогу палітвязням.Ён лічыць, што сістэма дапамогі павінна быць больш зразумелай і мець адзіную кропку ўваходу для тых, каму патрэбная падтрымка. Пальчыс таксама адзначыў, што многім вызваленым даводзіцца літаральна пачынаць жыццё наноў— без дакументаў, грошай, працы і з разбуранымі сувязямі. Пры гэтым ён заявіў,што не лічыць палітвязнямі тых,хто свядома і сістэмна супрацоўнічаў з адміністрацыяй на шкоду іншым зняволеным. Напрыклад Антаніна Канавалава, Ксенія Луцкіна супрацоўнічалі і здавалі нават іншых палітычных у МЛВ. Асобна Пальчыс заклікаў думаць пра сістэмную падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, якія прайшлі вайну і вярнуліся да мірнага жыцця. Ён падзякаваў людзям і арганізацыям,якія працягваюць дапамагаць былым палітвязням, нягледзячы на стомленасць і выгаранне,многія ціха аднаўляюць сваё жыццё, вучацца,будуюць планы і самі рыхтуюцца дапамагаць іншым.

  4. 🇵🇱🤝🇺🇦 Польшча гатовая вырабляць ракеты PAC-3 для Patriot разам з Украінай Польшча заявіла пра гатоўнасць запусціць на сваёй тэрыторыі вытворчасць ракет-перахопнікаў PAC-3 для сістэм Patriot і супрацоўнічаць у гэтым праекце з Украінай. Намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Павел Залеўскі паведаміў, што Варшава ўжо кантактуе з Lockheed Martin і амерыканскай адміністрацыяй. Польшча мае неабходныя вытворчыя магутнасці і кампетэнцыі, а вытворчасць PAC-3 у Еўропе павінна ўзмацніць супрацьпаветраную абарону NATO. 💬 «Мы не хочам канкурыраваць ні з украінцамі, ні з немцамі. Калі можна стварыць форму супрацоўніцтва паміж кампаніямі і краінамі — гэта добра», — заявіў Залеўскі. Асобна ён падкрэсліў: такое супрацоўніцтва павінна падтрымліваць Украіну — магчыма, перш за ўсё Украіну — і адначасова ўмацоўваць бяспеку ўсёй Еўропы.

  5. edited

    лукашэнка рыхтуе Беларусь да вайны? З 25 жніўня ВПС і СПА Беларусі праводзяць маштабныя вучэнні з адпрацоўкай адбіцця паветраных атак і перакідвання падраздзяленняў. Пасля гэтага беларускія вайскоўцы плануюць адправіцца ў Расію на палігон Ашулук для баявых стрэльбаў. Адна з сухапутных брыгад ужо пакінула месца пастаяннай дыслакацыі і выконвае невядомыя задачы. У Савеце бяспекі заявілі, што правераць гатоўнасць войскаў да баявых дзеянняў з улікам вопыту вайны ва Украіне і Іране. Асаблівую ўвагу нададуць прымяненню агнявых сродкаў, а журналістаў і блогераў ужо вучаць працаваць ва ўмовах узброенага канфлікту.

  6. repost

    А колькі нас? Давайце палічым! Сустрэча запускае вялікі беларускі збор для Украіны з вельмі простым правілам: ❗Адзін беларус = адзін еўра. Не трэба данаціць 10, 50 ці 100. Наадварот: пералічыце адзін еўра і станьце яшчэ адным чалавекам у гэтым зборы. ⚪ 10 000 еўра — гэта 10 000 беларусаў. ⚪ 50 000 — 50 000 беларусаў. ⚪ Наша першая мэта — як мага больше беларусаў! Хочам, каб за гэтай лічбай былі не некалькі вялікіх данатаў, а тысячы людзей. Беларусаў з Варшавы, Вільні, Берліна, Тбілісі, Нью-Ёрка. Тых, хто хоча сказаць Украіне, што мы побач і нас безліч. ❗Сродкі пойдуць на дапамогу вайсковым і цывільным ва Украіне з поўнай справаздачай з нашаго боку. Далучайцеся і адпраўце гэты збор яшчэ аднаму беларусу. Паглядзім, колькі нас! https://dapamoga.org/be/donations/support-ukraine

  7. repost

    Атрымалі афіцыйнае паведамленне ад Ровенскай гарадской рады: 13 жніўня 2026 года рашэннем №8693 Міраславу Лазоўскаму пасмяротна прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Роўна» Міраслаў Лазоўскі быў не толькі беларускім патрыётам, але і ваяром, які свядома стаў на абарону свабоды. Яго імя назаўсёды застанецца ў гісторыі Беларусі і Украіны як прыклад мужнасці, гонару і вернасці ідэалам свабоды. Выказваем шчырую падзяку Ровенскай гарадской радзе і ўсім, хто падтрымаў гэтае рашэнне. Вечная памяць Герою.! Жыве Беларусь! Слава Украіне!

  8. repost

    Рэткліф з Масквы прыляцеў у Рыгу, папярэдзіўшы Расію пра наступствы нападу на краіны NATO Дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф таемна наведаў Маскву, каб перадаць расійскаму кіраўніцтву жорсткае папярэджанне — не дапусціць эскалацыі супраць краін NATO. Як паведамляюць The Wall Street Journal і Politico, адной з галоўных тэм перамоваў была магчымасць расійскай агрэсіі супраць краін Балтыі — Эстоніі, Латвіі і Літвы. Паводле крыніц, Вашынгтон занепакоены тым, што Масква можа паспрабаваць праверыць гатоўнасць NATO да адказу — ад кібератак да абмежаванай ваеннай аперацыі. Пасля Масквы Рэткліф на амерыканскім вайсковым самалёце накіраваўся ў Рыгу, дзе правёў цэлы дзень. Цяпер самалёт ВПС ЗША з кіраўніком ЦРУ на борце ўжо вылятае з Латвіі. Сам факт прыпынку Рэткліфа ў Рызе пасля візіту ў Маскву выглядае асабліва трывожным на фоне папярэджанняў Вашынгтона пра магчымую пагрозу краінам Балтыі. Для Расіі гэты прыезд - выразны сігнал, бо напад на любую краіну NATO можа прывесці да непасрэднага супрацьстаяння з усім Альянсам.

  9. repost
    +5

    🫂🛟❤️‍🩹Добрыя псіхалагічныя парады , асабліва для беларусаў якія зараз у Беларусі Беларусам сёння даводзіцца жыць ва ўмовах, калі ўжо шосты год запар побач рэпрэсіі, вайна ,страх і вымушаная міграцыя, а напружанне становіцца часткай паўсядзённасці. У такія часы асабліва важна памятаць: клапаціцца пра сябе — не слабасць, а неабходнасць, таму варта даваць сабе час на адпачынак, сон, ежу, рух і простыя рэчы, якія вяртаюць адчуванне стабільнасці. Не дазваляйце навінам цалкам паглынаць вас: вызначце час для іх праверкі і рабіце перапынкі, калі адчуваеце, што трывога становіцца занадта моцнай. Размаўляйце з блізкімі, падтрымлівайце адзін аднаго і не саромейцеся звяртацца па дапамогу да псіхолага або іншых спецыялістаў, калі самастойна справіцца становіцца цяжка. Самае галоўнае — беражыце сябе і сваіх родных, бо захаваць здароўе, чалавечнасць і ўнутраную сілу — таксама спосаб вытрымаць гэтыя цяжкія часы.

  10. ⚠️ В Гомельской области снова приостановлена работа автомобильного пункта пропуска «Селище» / «Красный Камень» на дороге в направлении Брянска. Российские силовики разворачивают автомобили и не позволяют водителям доехать до пункта пропуска. По неофициальной информации, причиной мог стать удар беспилотника по грузовому автомобилю на трассе. Водителей направляют на другой маршрут — севернее, через поселок Верхличи на границе с Чечерским районом. Накануне Брянская область подверглась массированной атаке беспилотников, однако официальных сообщений о попадании непосредственно в пункт пропуска пока не поступало.

  11. repost

    БЖД активно готовит резервную схему управления перевозками на случай уничтожения или вывода из строя основного Центра управления перевозками в Минске. 🔗 Подробности по ссылке: https://d1gycte1zk0l97.cloudfront.net/7i2o2xu4 Из РБ через VPN: https://belzhd.info/drut4a4l @belzhd_live

  12. repost

    ⚡️ У Беларусі прыводзяць армію ў павышаную баявую гатоўнасць Беларуская армія ўзмацняе баявую гатоўнасць, правярае падраздзяленні і мабілізуе рэзервістаў. Акрамя 51-й артылерыйскай брыгады, правяраюць гатоўнасць іншых частак да ўдару па «патэнцыйным праціўніку». Афіцэраў запасу прызвалі на службу ў межах праверкі баявой гатоўнасці. Пад Гомелем, за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад украінскай мяжы, рыхтуюць базу для «штурмавікоў» 37-й брыгады спецоперацый. Там жа будуюць чыгуначную інфраструктуру для прыёму ваенных эшалонаў і разгрузкі тэхнікі. Усё гэта адбываецца на фоне рэзкага ўзмацнення ваеннай актыўнасці Беларусі. ❗️І ўзнікае пытанне: чаму менавіта зараз, адразу пасля ўчорашняга візіту кіраўніка ЦРУ ў Маскву?

  13. repost

    🇺🇸⚡️ ЗША прыпынілі прыём заявак на іміграцыйныя візы Дзярждэпартамент ЗША прыпыніў па ўсім свеце запіс і правядзенне сумоўяў на іміграцыйныя візы. Для беларусаў гэта азначае магчымыя пераносы ўжо прызначаных сумоўяў і адсутнасць новых запісаў. Беларусы звычайна праходзяць консульскія працэдуры ў Варшаве, Вільні, Кіеве або Маскве. Турыстычныя і дзелавыя візы B1/B2 пад абмежаванне не трапляюць.

  14. Older posts