Атрымалі афіцыйнае паведамленне ад Ровенскай гарадской рады: 13 жніўня 2026 года рашэннем №8693 Міраславу Лазоўскаму пасмяротна прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Роўна» Міраслаў Лазоўскі быў не толькі беларускім патрыётам, але і ваяром, які свядома стаў на абарону свабоды. Яго імя назаўсёды застанецца ў гісторыі Беларусі і Украіны як прыклад мужнасці, гонару і вернасці ідэалам свабоды. Выказваем шчырую падзяку Ровенскай гарадской радзе і ўсім, хто падтрымаў гэтае рашэнне. Вечная памяць Герою.! Жыве Беларусь! Слава Украіне!