Рэткліф з Масквы прыляцеў у Рыгу, папярэдзіўшы Расію пра наступствы нападу на краіны NATO Дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф таемна наведаў Маскву, каб перадаць расійскаму кіраўніцтву жорсткае папярэджанне — не дапусціць эскалацыі супраць краін NATO. Як паведамляюць The Wall Street Journal і Politico, адной з галоўных тэм перамоваў была магчымасць расійскай агрэсіі супраць краін Балтыі — Эстоніі, Латвіі і Літвы. Паводле крыніц, Вашынгтон занепакоены тым, што Масква можа паспрабаваць праверыць гатоўнасць NATO да адказу — ад кібератак да абмежаванай ваеннай аперацыі. Пасля Масквы Рэткліф на амерыканскім вайсковым самалёце накіраваўся ў Рыгу, дзе правёў цэлы дзень. Цяпер самалёт ВПС ЗША з кіраўніком ЦРУ на борце ўжо вылятае з Латвіі. Сам факт прыпынку Рэткліфа ў Рызе пасля візіту ў Маскву выглядае асабліва трывожным на фоне папярэджанняў Вашынгтона пра магчымую пагрозу краінам Балтыі. Для Расіі гэты прыезд - выразны сігнал, бо напад на любую краіну NATO можа прывесці да непасрэднага супрацьстаяння з усім Альянсам.
The Бульба
Subscribers
1.8K
+0 24h
Reach per post (ERR)
18.1%317 avg views
Posting
6.3/day
last 6 hours ago
Reactions per 1K views
8.7
🤬 ❤ 👍
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 27 Aug 2026, 05:56 | 0 |
| 13 Nov 2026, 16:02 | 320 |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.