The Бульба

@thebulbaa · Belarusian · active

Канал, нетронутый лукашистской пропагандой. Здесь показывают весь треш, который происходит в нашей стране по вине ОДНОГО таракана. Чат: https://t.me/+k9uKx4khfuhiMGU5 Связь: @ivan_nester Почта: thebulbaa@protonmail.com

Subscribers 1.8K Subscribers, last 30 days: 1.8K → 1.8K +0 24h
Reach per post (ERR) 18.1%317 avg views
Posting 6.3/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 8.7 🤬 ❤ 👍
  1. 🤺 «Талібан» — у Слуцку, а беларусы — пад рэпрэсіямі. Прадстаўнікоў «Талібану» запрасілі на Слуцкі сырадойны камбінат — нягледзячы на санкцыі Рады Бясьпекі ААН. Кадры з візыту апублікавала мясцовая раённая газэта, але пасьля хвалі абурэньня допіс выдалілі. Беларусы слушна пытаюцца: чаму прадстаўнікоў радыкальнай арганізацыі прымаюць на дзяржаўным прадпрыемстве, а людзей караюць за словы «Жыве Беларусь»? Вось такая «барацьба з тэрарызмам» па-беларуску🤷‍♂

  2. repost
    +6

    🤍❤️🤍 25 жніўня — Дзень Незалежнасьці Беларусі! 35 гадоў таму Беларусь аднавіла сваю дзяржаўную незалежнасьць. У гэты дзень Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце надалі статус канстытуцыйнага закона. 27 дэпутатаў — меншасьць, якая зьмяніла гісторыю Беларусі. Пасьля правалу путчу ў Маскве яны дамагліся, каб Вярхоўны Савет надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закона. 25 жніўня 1991 года гэтыя людзі зрабілі незалежнасьць Беларусі рэальнасьцю. Гэта стала вынікам шматгадовага змаганьня беларусаў за свабоду — ад БНР 1918 года да 1991-га. 25 жніўня была таксама прыпыненая дзейнасьць КПБ-КПСС. Незалежнасьць Беларусі — наша гістарычная спадчына і адказнасьць перад будучымі пакаленьнямі. З Днём Незалежнасьці! Жыве Беларусь!

  3. repost

    🤝Дарагія суседзі-ўкраінцы! Вы заўсёды з намі былі: і ў лёгкія, і ў цяжкія, і ў звычайныя часы. Заўсёды былі недалёка ад нас. А мы былі недалёка ад вас. Як бы ні адбываліся гістарычныя падзеі, мы заўсёды будзем побач. Вельмі хочацца сказаць, што за апошнія гады вы навучылі і нас, беларусаў, заставацца людзьмі. Вы навучылі нас быць смялейшымі, разумнейшымі, асцярожнымі, быць сапраўднымі сябрамі. Вы навучылі нас міласэрнасці і навучылі нас, што бывае так, што дабро павінна таксама быць з кулакамі — асабліва тады, калі на тваю зямлю прыходзяць злодзеі, якія хочуць цябе забіць, парабаваць і сцерці. Мы, беларусы, не ведаем, як далей пойдзе наша гістарычнае жыццё, але мы ўсё роўна будзем з вамі побач. І заўсёды будзем верыць, гледзячы на ваш прыклад, што светлыя людзі прыносяць толькі лепшае, што светлыя людзі змяняюць гэты свет толькі ў лепшы бок. І мы хочам ад усяго сэрца папрасіць прабачэння за тое, што мы маглі зрабіць і не зрабілі, за тое, што мы маглі не рабіць, але зрабілі як народ. Верым, што сярод беларусаў большасць тых, хто не падтрымлівае гэтую страшную вайну. Верым у тое, што сярод беларусаў большасць тых, хто хоча, каб яна скончылася і каб мы зноў жылі адзін з адным разам. Хочам, каб Украіна аднавілася. Хочам, каб нашы кардоны зноў былі адкрытыя. Каб мы сталі адзін аднаму плячом і дапамагалі — эканамічна, гістарычна, па-чалавечы дапамагалі, бо мы людзі. Каб мы былі моцнымі разам і каб больш нічога нас не раздзяляла. У сённяшні Дзень незалежнасці Украіны жадаем вам толькі добрага. Жадаем, каб на вуліцах у вас людзі толькі ўсміхаліся. Каб тым, хто пацярпеў, стала лягчэй. Каб тыя, каго не стала, не загінулі дарма. Каб тыя, хто згубіў сваіх родных, памяталі, што іх блізкія сапраўдныя Героі. Вельмі хочацца, каб Расія не змагла паміж намі ўбіць кол назаўжды. Вельмі хочацца, каб мы з вамі былі адзін да аднаго міласэрнымі і каб мы змаглі выправіць гэтыя страшныя памылкі, зрабіць добрыя высновы і жыць у міры разам. Трымаемся, Украіна! Разам з вамі верым толькі ў лепшае. Хай будзе вясна, хай светлыя людзі перамогуць. Як можам, з вамі разам заўсёды будзем. Слава Украіне❤️Жыве Беларусь!

  4. repost

    Уборочная — это работа не только комбайнёра Недавно в ролике супругов из Копыльского района рассказали, что за уборочную кампанию, которая длилась около 40 дней, комбайнёр получил 14 тысяч рублей. Такая сумма действительно может быть достойной оплатой тяжёлого труда, однако возникает закономерный вопрос: почему внимание и серьёзное премирование достаются прежде всего тем, кто убирает урожай? Ведь до комбайна зерно нужно посеять, подготовить землю, вырастить и защитить посевы, а после уборки — перевезти, высушить, очистить и правильно сохранить. В этом процессе задействованы трактористы, агрономы, водители, работники зерносушилок, механизаторы и множество других специалистов, без которых урожай просто не оказался бы в хранилище. Каждый из них несёт ответственность за общий результат и работает зачастую не меньше, а в некоторых случаях и дольше одного месяца уборочной. Поэтому справедливый подход должен заключаться не в противопоставлении работников, а в достойной оплате труда всех участников сельскохозяйственного цикла. Если предприятие получает хороший результат и может выплатить большие премии, они должны распределяться справедливо между всеми, кто этот результат обеспечил. Збор урожая — это командная работа, и уважение к труду должно выражаться не только словами, но и зарплатой и премированием для каждого звена этой цепочки.

  5. edited

    🤷‍♂ Спецпасланнік Трампа наладзіў кантакт з лукашэнкам з дапамогай жартаў і гарэлкі — The New York Times Паводле выдання, Джон Коул здолеў стварыць незвычайна цесны асабісты кантакт з лукашэнкам. На сустрэчах яны жартавалі, расказвалі непрыстойныя анекдоты, пілі гарэлку і нават абмяркоўвалі пахуданне. Гэта, як сцвярджае Коул, дапамагло дамагчыся вызвалення каля 500 палітвязняў і памілавання яшчэ некалькіх сотняў чалавек. лукашэнка таксама стаў нефармальным каналам сувязі паміж Вашынгтонам і масквой.Узамен за вызваленне зняволеных ЗША прапаноўвалі змякчэнне санкцый супраць Мінска. Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл заявіў, што ў найбліжэйшы час у Беларусі могуць вызваліць новую групу палітычных зняволеных.

  6. repost

    💥 Расейская «Бандэроль» усё ж ў Беларусі пасля няўдалага перахопу, об’ явілі ўкраінскія маніторынгавыя каналы. Паводле маніторынгавых каналаў, каля 4:00 БпЛА заляцеў прыкладна на 120 км углыб Беларусі. На перахоп падымалі беларускія Су-30, аднак збіць цэль не ўдалося. У выніку, як сцвярджаецца, у «Бандэролі» скончылася паліва, і яна ўпала ў поле каля Капаткевічаў. Пацярпелых і разбурэнняў не паведамляецца. Афіцыйнага пацверджання гэтых звестак беларускія ўлады пакуль не далі.

  7. repost
    +6

    Раніца ў Расеі зноў пачалася неспакойна — «чуйка» зноў не падвяла. У Чапаеўску Самарскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў загарэўся буйны лагістычны хаб Ozon плошчай каля 135 тысяч квадратных метраў. Гэта адзін з найбуйнейшых высокааўтаматызаваных складскіх комплексаў кампаніі ў Паволжы. Таксама дроны ўдарылі па Новакуйбышаўскім НПЗ, разлічаным на перапрацоўку каля 8 мільёнаў тон нафты ў год. Выбухі прагучалі і ў Саратаве, а ў Ейску Краснадарскага краю пасля атакі беспілотнікаў неспакойна стала ў раёне марскога порта. У горадзе нават адмянілі кірмаш выходнага дня, спаслаўшыся на «неспакойную абстаноўку» — эўфемізм для «СВА ідзе па плане». А каля порта Наварасійска ў Чорным моры беспілотнікі ўразілі кантэйнеравоз RMS TEAM, пра што паведаміла турэцкая кампанія Akkon Lines. Першы Ozon пайшоў — з пачынам, Расея ўсё бліжэй да рэальнасці, у якой лагістыка, нафтаперапрацоўка і парты таксама жывуць паводле раскладу дронаў.

  8. 🚨 Дзевяць чалавек у Брэсце і Мінску сёлета памерлі пасля выкарыстання аднаго прэпарату. Падчас аперацый 13 пацыентам увялі індыйскі прэпарат адэназіну — восем з іх памерлі. У сямі пацыентаў пасля аперацый выявілі бактэрыі, яшчэ па адной пацыентцы вынікаў даследавання няма. Мінздароўя загадаў выключыць прэпарат з абарачэння.

  9. repost

    У Маскве днём у чацвер на Верхняй Краснасельскай вуліцы як бы скончыў жыццё самагубствам 83-гадовы генерал-маёр ФСБ у адстаўцы Ігар Лапцеў. Трагедыя адбылася ў ягонай кватэры. Як паведамляе «Московский комсомолец», Лапцеў пачынаў кар’еру з удзелу ў баявых дзеяннях у Афганістане. Пазней шмат гадоў служыў у ФСБ, курыруючы пытанні інфармацыйнай бяспекі. У канцы 1990-х ён працаваў у падатковай паліцыі і займаў пасаду намесніка міністра па падатках і зборах. Пазней былы чыноўнік узначаліў савет дырэктараў групы кампаній «Інфармтэхніка». За заслугі Лапцеў быў узнагароджаны Ордэнам Пашаны.

  10. К сожалению в Беларуси не помогают семьям,а делают все , чтобы их уничтожить в первую очередь. Очередная семья из Беларуси тому подтверждение. СОП ищет только плохое и не замечает положительное. А на кону судьба детей и их счастливое будущее с родителями, а не детский дом , где дети никому не нужны.

  11. Older posts