The Бульба

@thebulbaa · Belarusian · active

Subscribers 1.8K Subscribers, last 30 days: 1.8K → 1.8K +0 24h
Reach per post (ERR) 18.1%317 avg views
Posting 6.3/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 8.7 🤬 ❤ 👍
repost from Volny Belarus

Раніца ў Расеі зноў пачалася неспакойна — «чуйка» зноў не падвяла. У Чапаеўску Самарскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў загарэўся буйны лагістычны хаб Ozon плошчай каля 135 тысяч квадратных метраў. Гэта адзін з найбуйнейшых высокааўтаматызаваных складскіх комплексаў кампаніі ў Паволжы. Таксама дроны ўдарылі па Новакуйбышаўскім НПЗ, разлічаным на перапрацоўку каля 8 мільёнаў тон нафты ў год. Выбухі прагучалі і ў Саратаве, а ў Ейску Краснадарскага краю пасля атакі беспілотнікаў неспакойна стала ў раёне марскога порта. У горадзе нават адмянілі кірмаш выходнага дня, спаслаўшыся на «неспакойную абстаноўку» — эўфемізм для «СВА ідзе па плане». А каля порта Наварасійска ў Чорным моры беспілотнікі ўразілі кантэйнеравоз RMS TEAM, пра што паведаміла турэцкая кампанія Akkon Lines. Першы Ozon пайшоў — з пачынам, Расея ўсё бліжэй да рэальнасці, у якой лагістыка, нафтаперапрацоўка і парты таксама жывуць паводле раскладу дронаў.

Views over time

010020030040022 Aug 09:2313 Nov 16:0232522 Aug 09:23: 0 views13 Nov 16:02: 325 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
22 Aug 2026, 09:230
13 Nov 2026, 16:02325

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.