The Бульба

@thebulbaa · Belarusian · active

Subscribers 1.8K Subscribers, last 30 days: 1.8K → 1.8K +0 24h
Reach per post (ERR) 18.1%317 avg views
Posting 6.3/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 8.7 🤬 ❤ 👍
repost from Volny Belarus

🤍❤️🤍 25 жніўня — Дзень Незалежнасьці Беларусі! 35 гадоў таму Беларусь аднавіла сваю дзяржаўную незалежнасьць. У гэты дзень Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце надалі статус канстытуцыйнага закона. 27 дэпутатаў — меншасьць, якая зьмяніла гісторыю Беларусі. Пасьля правалу путчу ў Маскве яны дамагліся, каб Вярхоўны Савет надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закона. 25 жніўня 1991 года гэтыя людзі зрабілі незалежнасьць Беларусі рэальнасьцю. Гэта стала вынікам шматгадовага змаганьня беларусаў за свабоду — ад БНР 1918 года да 1991-га. 25 жніўня была таксама прыпыненая дзейнасьць КПБ-КПСС. Незалежнасьць Беларусі — наша гістарычная спадчына і адказнасьць перад будучымі пакаленьнямі. З Днём Незалежнасьці! Жыве Беларусь!

Views over time

010020030025 Aug 08:2313 Nov 16:0230025 Aug 08:23: 0 views13 Nov 16:02: 300 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
25 Aug 2026, 08:230
13 Nov 2026, 16:02300

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.