The Бульба

@thebulbaa · Belarusian · active

Subscribers 1.8K Subscribers, last 30 days: 1.8K → 1.8K +0 24h
Reach per post (ERR) 18.1%317 avg views
Posting 6.3/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 8.7 🤬 ❤ 👍
repost from Volny Belarus

🤝Дарагія суседзі-ўкраінцы! Вы заўсёды з намі былі: і ў лёгкія, і ў цяжкія, і ў звычайныя часы. Заўсёды былі недалёка ад нас. А мы былі недалёка ад вас. Як бы ні адбываліся гістарычныя падзеі, мы заўсёды будзем побач. Вельмі хочацца сказаць, што за апошнія гады вы навучылі і нас, беларусаў, заставацца людзьмі. Вы навучылі нас быць смялейшымі, разумнейшымі, асцярожнымі, быць сапраўднымі сябрамі. Вы навучылі нас міласэрнасці і навучылі нас, што бывае так, што дабро павінна таксама быць з кулакамі — асабліва тады, калі на тваю зямлю прыходзяць злодзеі, якія хочуць цябе забіць, парабаваць і сцерці. Мы, беларусы, не ведаем, як далей пойдзе наша гістарычнае жыццё, але мы ўсё роўна будзем з вамі побач. І заўсёды будзем верыць, гледзячы на ваш прыклад, што светлыя людзі прыносяць толькі лепшае, што светлыя людзі змяняюць гэты свет толькі ў лепшы бок. І мы хочам ад усяго сэрца папрасіць прабачэння за тое, што мы маглі зрабіць і не зрабілі, за тое, што мы маглі не рабіць, але зрабілі як народ. Верым, што сярод беларусаў большасць тых, хто не падтрымлівае гэтую страшную вайну. Верым у тое, што сярод беларусаў большасць тых, хто хоча, каб яна скончылася і каб мы зноў жылі адзін з адным разам. Хочам, каб Украіна аднавілася. Хочам, каб нашы кардоны зноў былі адкрытыя. Каб мы сталі адзін аднаму плячом і дапамагалі — эканамічна, гістарычна, па-чалавечы дапамагалі, бо мы людзі. Каб мы былі моцнымі разам і каб больш нічога нас не раздзяляла. У сённяшні Дзень незалежнасці Украіны жадаем вам толькі добрага. Жадаем, каб на вуліцах у вас людзі толькі ўсміхаліся. Каб тым, хто пацярпеў, стала лягчэй. Каб тыя, каго не стала, не загінулі дарма. Каб тыя, хто згубіў сваіх родных, памяталі, што іх блізкія сапраўдныя Героі. Вельмі хочацца, каб Расія не змагла паміж намі ўбіць кол назаўжды. Вельмі хочацца, каб мы з вамі былі адзін да аднаго міласэрнымі і каб мы змаглі выправіць гэтыя страшныя памылкі, зрабіць добрыя высновы і жыць у міры разам. Трымаемся, Украіна! Разам з вамі верым толькі ў лепшае. Хай будзе вясна, хай светлыя людзі перамогуць. Як можам, з вамі разам заўсёды будзем. Слава Украіне❤️Жыве Беларусь!

Views over time

010020030024 Aug 14:2513 Nov 16:0230724 Aug 14:25: 0 views13 Nov 16:02: 307 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
24 Aug 2026, 14:250
13 Nov 2026, 16:02307

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.