Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
  1. Федэрацыя хакея Беларусі можа звярнуцца ў спартыўны арбітраж праз нядопуск зборных да ЧС-2027 ФХБ не згодная з рашэннем Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) не дапускаць мужчынскую і моладзевую зборныя Беларусі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе і разглядае магчымасць звароту ў Спартыўны арбітражны суд (CAS). У ФХБ заявілі, што гэта ўжо другі выпадак у 2026 годзе, калі дысцыплінарная калегія скасоўвае рашэнне савета ІІХФ аб абмежаванні ўдзелу беларускіх зборных. Федэрацыя лічыць, што да мужчынскага чэмпіянату свету, які пройдзе 14–30 траўня ў Дзюсельдорфе і Мангейме, яшчэ ёсць час вырашыць усе арганізацыйныя пытанні. "Федэрацыя мае намер абараняць правы беларускага хакея і найбліжэйшым часам вызначыць канкрэтныя прававыя крокі, у тым ліку магчымасць звароту ў Спартыўны арбітражны суд (CAS) адносна рашэнняў органаў ІІХФ", — гаворыцца ў заяве. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ФХБ

  2. На міні-рынку ў Лідзе гарэла 14 павільёнаў Гэта адбылося 8 лістапада , інфармуе МНС. Пра пажар у ведамства паведаміў сведка. На месца выехала шэсць пажарных машын. Узгаранне ліквідавана. Людзей у гэты час на рынку не было. Паводле сутачнай зводкі МНС, з 6 гадзін 7 лістапада да 6 гадзін 8 лістапада здарылася 19 пажараў, загінулых няма, пацярпеў 1 чалавек (у Мінскай вобласці). Інцыдэнт у Лідзе ў зводку ўвайсці не паспеў. Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства адсправаздачылася толькі аб загаранні прыватнай лазні ў Ленінскім раёне абласнога цэнтра. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📹 МНС

  3. Упершыню ў гісторыі літаратурнай прэміі Гедройца двое з трох пераможцаў — ананімізаваныя аўтары Першае месца — за “высокае майстэрства валодання словам і глыбокую эмпатыю” — прысуджанае аўтару кнігі, зашыфраванай пад назвай “Лірнік”, пісьменніку з псеўданімам Аляксандр Касцюковіч. Які менавіта прыз дастанецца лаўрэату, не раскрываецца. Другім месцам адзначаны літаратар з псеўданімам Сяргей Дубаўцэвіч, аўтар кнігі пад зашыфраванай назвай “Цесля жыцця”. Журы ўганаравала яго за “сінтэз дакументальнага і мастацкага і плённае развіццё беларускай даследчыцкай прозы”. Аўтар узнагароджаны творчай стыпендыяй на месячнае пражыванне ў Доме пісьменніка на шведскім востраве Готланд. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Prashant / unsplash.com

  4. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 8 лістапада, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Сустрэча беларускіх і польскіх калекцыянераў у Беластоку (хаб "Новая зямля", вул. Św. Rocha 5, пам. 32, 14:00) ▪️Выстава Змітра Сурыновіча ў Мінску (Нацыянальны мастацкі музей, пераходная галерэя, К. Маркса, 24, 17:00) ▪️Сяргей Чарняк у Познані (Фундацыя КУТ, Крамарска, 32, 16:00) ▪️Творчая сустрэча Аляксандрам Карнаўхам у Беластоку (Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, вул. Варшаўская 1А, 16:00) ▪️ Творчы вечар Багдана Даўгялы ў Мінску (GUDART, Чырвоная, 7/28, 16:30) ▪️Паэтычны перформанс "Сабраныя нанова" ў Берліне (Hotel Continental — Art Space in Exilе, Elsenstraße 87, 18:00) ▪️DYMNA LOTVA у Варшаве (VooDoo Club (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A, 19:00) 🤍❤️🤍 А ў нас сёння беларускамоўная нядзеля!

  5. 🌙 Галоўныя навіны 7 лістапада: 🗣 “Чаго па акцыях ходзіце?” Беларусаў ЗША ад імя КДБ пужаюць зваротам у мясцовую іміграцыйную службу 🏒 Міжнародная федэрацыя хакея пацвердзіла нядопуск мужчынскай і моладзевай зборных Беларусі да ЧС-2027 ❗️ Міграцыйны ціск з боку Беларусі — частка больш маштабнага наступу РФ на бяспеку Еўропы — МЗС Латвіі 🏔 У Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь ⚠️ Латушка выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых у выніку страляніны ў Кракаве 📷 Дзяўчыны беларускай і польскай зямлі ў Познані Крынiца: mostmedia.io

  6. edited

    Латушка выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых у выніку страляніны ў Кракаве “Гэтая жудасная трагедыя не павінна пакідаць нас абыякавымі. Найхутчэй акрыяць усім параненым. Маё сэрца разам з польскім народам і Польшчай”, — напісаў палітык у сваім тэлеграм-канале. Паводле інфармацыі польскага партала onet.pl, удзень 7 лістапада мужчына, які перасоўваўся на аўтамабілі, адкрыў страляніну па мінаках на плошчы ў цэнтры Кракава, а таксама абстраляў трамвай на плошчы Усіх Святых. Нападніка пераследавала паліцыя, завязалася перастрэлка, у выніку якой той быў цяжка паранены і пасля шпіталізаваны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 onet.pl

  7. edited

    У Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь У Тбілісі затрыманы беларус, які падаваўся на прытулак у Грузіі і атрымаў адмову. Пра гэта распавёў прадстаўнік дыяспары. Паводле яго слоў, у мужчыны скончыўся часовы ID і беларускі пашпарт. Яго спынілі пры праверцы дакументаў у метро і даставілі ў Дэпартамент міграцыі. Праваабаронца Раман Кісляк падкрэсліў, што беларускія ўлады пераследуюць гэтага чалавека з палітычных матываў. "Ён падаваўся на гэтай падставе на прытулак. Усім адмаўляюць, і яму ў тым ліку адмовілі ў статусе бежанца — і ў Дэпартаменце міграцыі, і ў гарадскім судзе, і ў апеляцыйным", — сказаў Кісляк. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Сайт Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі

  8. edited

    Міграцыйны ціск з боку Беларусі — частка больш маштабнага наступу РФ на бяспеку Еўропы, заяўляе кіраўніца МЗС Латвіі Міністр замежных спраў Латвіі Байба Бражэ заявіла на сустрэчы ў Варшаве, што ціск на латвійскую мяжу праз "арганізаваную Беларуссю нелегальную міграцыю" пастаянна ўзмацняецца. У 2026 годзе прадухілена ўжо амаль 13 тысяч выпадкаў незаконнага перасячэння мяжы Латвіі. У сумеснай заяве кіраўнікі МЗС Германіі, Нарвегіі, Польшчы, Украіны, Фінляндыі і Эстоніі, прадстаўнікі Даніі, Ісландыі, Літвы і Швецыі, а таксама вярхоўная прадстаўніца ЕС Кая Калас выказалі намер узмацняць меры бяспекі на межах, каб знізіць эфектыўнасць штучна стваранага міграцыйнага ціску. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 rus.delfi.lv

  9. Міжнародная федэрацыя хакея пацвердзіла нядопуск мужчынскай і моладзевай зборных Беларусі да ЧС-2027 У заяве ад 7 лістапада гаворыцца, што рашэнне прынятае пасля пастановы дысцыплінарнай калегіі IIHF, якая часткова задаволіла апеляцыю Беларускай федэрацыі хакея, але пацвердзіла, што не мела прававых падстаў прадпісаць неадкладнае аднаўленне ўдзелу. "Прымаючы рашэнне, савет улічыў існыя спартыўныя і арганізацыйныя ўмовы ў дачыненні да абодвух чэмпіянатаў, уключаючы структуру спаборніцтваў, расклады, продаж квіткоў і аператыўнае планаванне. Беларускія зборныя не будуць удзельнічаць у гэтых двух чэмпіянатах у сезоне 2027 года", — гаворыцца ў дакуменце. ☝️Асобна IIHF падкрэсліла, што па-ранейшаму не згодная з рашэннем Спартыўнага арбітражнага суда (CAS) адносна ўдзелу Расіі, аднак робіць "неабходныя крокі" і вывучае ўмовы для гарантавання бяспекі чэмпіянатаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 iihf.com

  10. edited

    ☝️"Эксклюзіў ад Позірку". “Чаго па акцыях ходзіце?” Беларусаў ЗША ад імя КДБ пужаюць зваротам у мясцовую іміграцыйную службу Пра гэта "Позірку" распавяла беларуска, з якой звязаўся чалавек, які назваўся супрацоўнікам праваахоўных органаў Дзмітрыем. Ён патлумачыў цікаўнасць тым, што беларускія ўлады наладжваюць стасункі з кіраўніцтвам ЗША. "Мы звесткі перададзім, а там няхай разбіраюцца", — адказаў "Дзмітрый. Юрысты "Вясны" назвалі пагрозы "няслушнымі", а іх мэта — "прымусіць людзей маўчаць". Леанід Марозаў з Офіса Ціханоўскай прапанаваў пяць рэкамендацый: не ўступаць у дыскусіі, захоўваць доказы, звяртацца ў ФБР, папярэдзіць сваякоў і жаліцца на акаўнты ў сацсетках. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Kevin Lanceplaine / unsplash.com

  11. С апреля 2024 года Украина пресекла продажу в интернете более 13 тыс. наименований книг из РФ и Беларуси Большинство предложений размещалось на Prom.ua, Rozetka.ua, Shafa.ua и OLX.ua. Товары оперативно удалили, продавцов предупредили об ответственности. Интернет-магазинам Gavrosh, Neobooks, BurchBook и Georgesbooks направлены требования удалить запрещённые товары — иначе их сайты заблокируют. ☝️В июне 2023 года Зеленский подписал закон об ограничениях на ввоз и распространение издательской продукции, касающейся государства-агрессора и Беларуси. На 3 ноября 2026 года в перечне «антиукраинских» изданий 723 позиции, но ни одной из Беларуси. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 magnific.com

  12. edited

    Лукашэнка, не называючы тэрмінаў, запатрабаваў падвоіць экспарт прадукцыі АПК — да 20 млрд долараў Падчас наведвання сельгаспрадпрыемства "Гавяды-агра" ў Шклоўскім раёне ён заявіў, што беларускі АПК павінен выйсці на "новую ступень" развіцця. "Галоўнае — гэта вынік. Вынік ёсць, таму мы павінны ўскочыць на новую ступень. Не 10 мільярдаў долараў экспарт, а патрэбна 20 мільярдаў", — цытуе яго прэс-служба. Паводле яго слоў, попыт на прадукты харчавання ў свеце толькі расце, што стварае для Беларусі магчымасці. АПК ён назваў "велізарнай сферай", якая патрабуе своечасовых пераўтварэнняў і ўліку тэндэнцый развіцця тэхнікі і тэхналогій. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба Мінсельгасхарча

  13. ☝️“Аналітыка ад Позірку”. От 100 до 1000 долларов и обратно: как менялись зарплатные обещания в Беларуси за четверть века Лукашенко вновь заговорил о заработках белорусов: мол, обещанные 500 долларов уже есть, а дальше — сами. Новых зарплатных ориентиров власти больше не устанавливают, сосредоточившись на контроле цен. А между тем за последнюю четверть века населению сулили самые разные суммы — от 100 до 1000 долларов. Сопоставим эти заявления с официальной статистикой, чтобы понять, насколько амбициозными были прежние обещания, сколько пришлось ждать их исполнения и чего сегодня на самом деле стоят те самые "по пятьсот", — в материале Алеся Гудии для @pozirkonline. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку

  14. Паводле думкі генпракурора, дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі беларусы "стварылі інтэлектуальны патэнцыял і ўзбагацілі культурную спадчыну" "Дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі мы набылі дзяржаўнасць, стварылі эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, узбагацілі культурную спадчыну", — цытуе яго прэс-служба. Пры гэтым Дзмітрый Гaра, кажучы пра стварэнне інтэлектуальнага патэнцыялу, не ўзгадаў масавыя рэпрэсіі, якія бальшавікі разгарнулі супраць розных слаёў насельніцтва. ☝️У ноч на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску было расстраляна больш за 100 чалавек, у тым ліку 22 літаратары. Як дзяржаўнае свята гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаецца толькі ў Беларусі і непрызнаным Прыднястроўі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба Генпракуратуры

  15. edited

    МАРТ выдал "Минсктрансу" предупреждения из-за несогласования частным перевозчикам международных рейсов Министерства антимонопольного регулирования и торговли вынесло три предупреждения из-за отказов согласовать расписания новых автобусных рейсов в Польшу и Литву. Установилено, что "Минсктранс" отказывал в согласовании, хотя ранее разрешал другим перевозчикам отправлять автобусы в то же или близкое время. Это создавало неравные условия и могло ограничивать конкуренцию. ☝️МАРТ потребовало уведомить частных перевозчиков о возможности повторно обратиться за согласованием и рассмотреть их заявки с соблюдением законодательства. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 minsktrans.by

  16. Урад дазволіў без тэндара закупляць шэраг тавараў і паслуг, неабходных для правядзення УНС Для падрыхтоўкі і правядзення трэцяга пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу (УНС) можна будзе замовіць пражыванне ў гатэлях, арганізацыю харчавання, выраб паліграфічнай прадукцыі, гукаўзмацненне, электрасувязь, а таксама доступ да інтэрнэту і дадатковую паласу прапускання Wi-Fi. ☝️Трэцяе пасяджэнне VII УНС пройдзе ў Мінску 17–18 снежня 2026 года. З 1996 года УНС склікаўся з ініцыятывы Лукашэнкі, як правіла, у перыяд палітычных кампаній. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба МЗС

  17. ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 7 лістапада, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Шпацыр да Дзядоў у Беластоку (Ля брамы могілак, вул. Высоцкага, 1, 12:00) ▪️Сустрэча «Беларуская лацінка: ад вытокаў да практыкі» ў Беластоку (Фундацыя OKNO NA WSCHÓD, ul. Sienkiewicza 82, 14:00) ▪️Імпрэза «Гісторыя сівога Мінска» ў Мінску (Музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, 14:00) ▪️Імпрэза «Старая Беларусь» у Мінску (Музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, 15:00) ▪️ Дзень святога Губерта ў Гродне (Новы Замак (Вул. Замкавая, 20, 15:00) ▪️Дзяды ў Кракаве (Прастора (ul. Mikołajska 4/6, 16:00) ▪️Прэзентацыя кнігі «Стрэл... Аляксей Стрэльнікаў. Галасы, тэксты, успаміны» ў Берліне (HerLibrary (Reinhardtstr. 3, 18:00) ▪️Цырымонія ўручэння прэміі Гедройця-2026 у Гданьску (Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, pl. Solidarności 1,11:30 ) ▪️Народзінны Піт Паўлаў у Варшаве (Vyraj, Aleja Armii Ludovej, 12, 19:00)

  18. edited

    🌙 Галоўныя навіны 6 лістапада: 🧾 Сібіга прапануе запрашаць Ціханоўскую і беларускія дэмсілы на мерапрыемствы Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы ❗️ Праваабаронцам прыходзяць супярэчлівыя звесткі пра ўмовы ўтрымання палітвязня Эдуарда Бабарыкі 🚊 Ад 10 лістапада беларусы змогуць запісацца на візу для наведвання сваякоў у Чэхіі 📢 Кіраўніцтва DW асуджае рашэнне беларускіх уладаў абвясціць у міжнародны вышук чатырох журналістак выдання ⚠️ “Вясна”: За апошнія паўтара года ўлады схавалі інфармацыю пра 670 асуджаных паводле палітычных матываў 📷 Лістападаўская раніца на беразе маляўнічага Спораўскага возера. Крынiца: Threads@shnaroufpv

  19. Літва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз Да гэта больш было 31 ліпеня — 40 спробаў. У наступныя 96 дзён рэгістравалася ад 1 да 35, пры гэтым 44 дні Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ) справаздачылася пра нулявую актыўнасць мігрантаў (12 дзён у жніўні, 8 дзён у верасні, 21 дзень у кастрычніку, а таксама з 1 па 3 лістапада). Дарадца САДМ Гедрус Мішуціс у каментары літоўскаму інфармагенцтву ELTA адзначыў, што апошнім часам мяжу спрабуюць перасекчы не асобныя асобы, а больш буйныя групы мігрантаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 vsat.lrv.lt

  20. edited

    Кіраўніцтва DW асуджае рашэнне беларускіх уладаў абвясціць у міжнародны вышук чатырох журналістак выдання У базе розыску РФ з'явіліся даныя Улляны Бабаед (у студзені), Вольгі Капусцінай (у ліпені), Аляксандры Багуслаўскай (у жніўні) і Кацярыны Крыжаноўскай (у кастрычніку). Гендырэктар медыяхолдынга Барбара Масінг падкрэсліла, што гэта рашэнне з'яўляецца недапушчальнай спробай абвясціць злачынствам і запалохаць журналістаў за тое, што яны выконваюць сваю працу. "Мы цвёрда стаім на баку нашых калег. DW не дазволіць сябе запалохаць і працягне прадастаўляць жыхарам Беларусі незалежную і дакладную інфармацыю", — дадала Масінг. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Global Look Press

  21. Older posts