☝️"Эксклюзіў ад Позірку". “Чаго па акцыях ходзіце?” Беларусаў ЗША ад імя КДБ пужаюць зваротам у мясцовую іміграцыйную службу Пра гэта "Позірку" распавяла беларуска, з якой звязаўся чалавек, які назваўся супрацоўнікам праваахоўных органаў Дзмітрыем. Ён патлумачыў цікаўнасць тым, што беларускія ўлады наладжваюць стасункі з кіраўніцтвам ЗША. "Мы звесткі перададзім, а там няхай разбіраюцца", — адказаў "Дзмітрый. Юрысты "Вясны" назвалі пагрозы "няслушнымі", а іх мэта — "прымусіць людзей маўчаць". Леанід Марозаў з Офіса Ціханоўскай прапанаваў пяць рэкамендацый: не ўступаць у дыскусіі, захоўваць доказы, звяртацца ў ФБР, папярэдзіць сваякоў і жаліцца на акаўнты ў сацсетках. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Kevin Lanceplaine / unsplash.com