Паводле думкі генпракурора, дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі беларусы "стварылі інтэлектуальны патэнцыял і ўзбагацілі культурную спадчыну" "Дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі мы набылі дзяржаўнасць, стварылі эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, узбагацілі культурную спадчыну", — цытуе яго прэс-служба. Пры гэтым Дзмітрый Гaра, кажучы пра стварэнне інтэлектуальнага патэнцыялу, не ўзгадаў масавыя рэпрэсіі, якія бальшавікі разгарнулі супраць розных слаёў насельніцтва. ☝️У ноч на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску было расстраляна больш за 100 чалавек, у тым ліку 22 літаратары. Як дзяржаўнае свята гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаецца толькі ў Беларусі і непрызнаным Прыднястроўі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба Генпракуратуры