Урад дазволіў без тэндара закупляць шэраг тавараў і паслуг, неабходных для правядзення УНС Для падрыхтоўкі і правядзення трэцяга пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу (УНС) можна будзе замовіць пражыванне ў гатэлях, арганізацыю харчавання, выраб паліграфічнай прадукцыі, гукаўзмацненне, электрасувязь, а таксама доступ да інтэрнэту і дадатковую паласу прапускання Wi-Fi. ☝️Трэцяе пасяджэнне VII УНС пройдзе ў Мінску 17–18 снежня 2026 года. З 1996 года УНС склікаўся з ініцыятывы Лукашэнкі, як правіла, у перыяд палітычных кампаній. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба МЗС