У Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь У Тбілісі затрыманы беларус, які падаваўся на прытулак у Грузіі і атрымаў адмову. Пра гэта распавёў прадстаўнік дыяспары. Паводле яго слоў, у мужчыны скончыўся часовы ID і беларускі пашпарт. Яго спынілі пры праверцы дакументаў у метро і даставілі ў Дэпартамент міграцыі. Праваабаронца Раман Кісляк падкрэсліў, што беларускія ўлады пераследуюць гэтага чалавека з палітычных матываў. "Ён падаваўся на гэтай падставе на прытулак. Усім адмаўляюць, і яму ў тым ліку адмовілі ў статусе бежанца — і ў Дэпартаменце міграцыі, і ў гарадскім судзе, і ў апеляцыйным", — сказаў Кісляк. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Сайт Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі