Трое прыгавораныя да доўгіх тэрмінаў па звязанай з ByPol справе — за "тэрарызм" і "здраду дзяржаве" Генрых Агееў, Юрый Васілеўскі і Іван Балашэнка атрымалі 21, 17 і 25 гадоў адпаведна. Абвінавачванні ўключалі "ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі" і "здраду дзяржаве". Агееў — былы сілавік з Брэсцкай вобласці, затрыманы ў лютым 2024 года ў анексаваным Крыме. У верасні 2024-га яго экстрадавалі ў Беларусь. Васілеўскі быў затрыманы ў верасні 2025-га, Балашэнка — былы падпалкоўнік Ваеннай акадэміі, які пасля 2021 года пайшоў у таксі і лагістыку. Падрабязнасці справы невядомыя. Раней, у лютым 2024 года, па гэтай жа справе былі вынесеныя завочныя прысуды прадстаўнікам ByPol: Аляксандр Азараў атрымаў 25 гадоў, яшчэ пяцёра — ад 11 да 12 гадоў. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com